«Мая любімая сям'я»: у пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены конкурс дзіцячых малюнкаў
15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Дзень сям’і. Пракуратура Віцебскай вобласці шануе сямейныя традыцыі і не засталася абыякавай да гэтага святочнага дня.
Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй сярод дзяцей пракурорскіх работнікаў і работнікаў органаў пракуратуры Віцебшчыны праведзены конкурс дзіцячых малюнкаў і фотакалажоў – «Мая любімая сям’я».
Выканаўцы лепшых творчых работ адзначаны памятнымі падарункамі.
Служба
інфармацыі
пракуратуры
Віцебскай вобласці