Маніторынг бяспекі на аб'ектах воднага транспарту

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці транспартных пракуратур з'яўляецца нагляд за выкананнем заканадаўства аб бяспецы руху на водным транспарце.

У мэтах забеспячэння належнага нагляду за выкананнем заканадаўства, накіраванага на бяспечную эксплуатацыю аб'ектаў воднага транспарту, грамадскай бяспекі, а таксама папярэджання іншых негатыўных наступстваў Віцебскай транспартнай пракуратурай у перыяд навігацыі 2020 года сумесна са старэйшым інспектарам ДУ «Беларуская інспекцыя рачнога суднаходства» праведзены маніторынг па пытаннях выканання правілаў бяспекі на аб'ектах воднага транспарту філіяла «Віцебскводтранс» з выбыццём на месца.

У ходзе маніторынгу ўстаноўлены шэраг парушэнняў дзеючага заканадаўства пры эксплуатацыі аб'ектаў воднага транспарту, у сувязі з чым складзены адпаведныя акты і дадзены рэкамендацыі па ліквідацыі наяўных недахопаў і парушэнняў, адна асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. 

М.А.Сашчанка,
намеснік Віцебскага
транспартнага пракурора