«Махлярства ў Глабальнай сетцы Інтэрнэт»
Рост злачынстваў, звязаных з завалоданнем маёмасцю альбо набыццём права на маёмасць шляхам падману або злоўжывання даверам, звязаны з тым, што ў апошні час шырокую папулярнасць набыла купля тавараў праз розныя сайты Глабальнай сеткі Інтэрнэт.
Так, за махлярства ў дачыненні да грамадзян у кастрычніку бягучага года паплаціўся 23-гадовы Іван Сідараў (імя і прозвішча зменены), які праз Глабальную сетку Інтэрнэт размясціў на сайце «Onliner.by» аб'яву аб продажы сотавага тэлефона, мотаботаў і запасных частак да матацыклаў розных марак.
Сідараў, маючы адзіны намер на завалоданне грашовымі сродкамі грамадзян, з мэтай проціпраўнага бязвыплатнага завалодання чужой маёмасцю шляхам махлярства, з карыслівай мэтай, дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена з іншай асобай, выкарыстоўваючы выкрадзеную банкаўскую картку, дакладна ведаючы, што не можа выканаць узятыя на сябе абавязацельствы па пастаўцы неабходнага тавару, увёў у зман некалькі грамадзян і завалодаў іх грашовымі сродкамі на агульную суму каля пяці мільёнаў (недэнамінаваных) беларускіх рублёў.
Пры правядзенні судовага пасяджэння Іван віну ў здзейсненым дзеянні прызнаў цалкам, пакрыў падманутым грамадзянам шкоду ў поўным аб'ёме шляхам вяртання сум выкрадзеных грашовых сродкаў. І, тым не менш, Сідараў быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і на падставе часткі 2 дадзенага артыкула яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь, што складае 1050 (дэнамінаваных) беларускіх рублёў.
Пракуратура горада Віцебска заклікае грамадзян быць пільнымі і не паддавацца на сумнеўную рэкламу і аб'явы, размешчаныя на старонках інтэрнэт-сайтаў.
Адначасова нагадваем, што за завалоданне
маёмасці альбо набыццё права на маёмасць шляхам падману або злоўжывання даверам прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Стажор
на пасадзе памочніка
пракурора
города Віцебска К.Матвеева