Мы павінны зберагчы дзяцей!

На працягу мінулага года асаблівую актуальнасць набылі пытанні гібелі і траўмавання дзяцей ад знешніх прычын, асабліва ў перыяд зімовых канікул. У 2021 годзе на тэрыторыі вобласці загінуў 21 непаўналетні (у 2020 годзе – 13 дзяцей), у тым ліку ў выніку ўтапленняў – 10 дзяцей, парушэнняў Правілаў дарожнага руху – 5 дзяцей, злачынстваў – 3 дзяцей, суіцыдаў – 2 дзяцей, іншых прычын – 1 дзіця.

Практыка пракурорскага нагляду сведчыць аб тым, што асноўнымі прычынамі дзіцячых смерцяў з'яўляюцца занядбанне нормаў бяспекі самімі дзецьмі і бацькоўская бяздумнасць, парушэнні нормаў бяспекі пры ўтрыманні патэнцыйна небяспечных для дзяцей аб'ектаў у грамадскіх месцах і побач з месцам іх пражывання, непрыняцце суб'ектамі прафілактыкі своечасовых мер па абароне дзяцей у неспрыяльных сем'ях.

Аднак, на жаль, у абсалютнай большасці выпадкаў гінуць ад знешніх прычын непаўналетнія з спрыяльных сем'яў.

29.12.2021, у 16 гадзін 25 хвілін, у рацэ Заходняя Дзвіна ў Полацкім раёне праваліліся пад лёд і патанулі двое школьнікаў 10 і 12 гадоў.

Дзеці каталіся на снежнай горцы, а затым 10-гадовы хлопчык спусціўся да ракі, стаў правераць лёд на трываласць, лёд не вытрымаў і ён праваліўся ў ваду. Сябар спрабаваў яго выратаваць і таксама праваліўся пад лёд. Людзям, якія знаходзіліся побач, не ўдалося выратаваць дзяцей.

У Брэсцкай вобласці пры катанні на цюбінгу, які быў прымацаваны да аўтамабіля, і ўдары аб цвёрды прадмет загінула маладая дзяўчына.

Хочацца звярнуцца да бацькоў:

 – Трэба зберагчы дзяцей ад няшчасных выпадкаў! Ведайце і кантралюйце паводзіны і месцазнаходжанне сваіх дзяцей, не дапускайце іх знаходжання і гульні на патэнцыйна небяспечных для іх месцах, асабліва на вадаёмах, пры катанні са снежных горак, у тым ліку на цюбінгах, якія ўяўляюць павышаную траўманебяспеку. Будуйце з дзецьмі даверлівыя адносіны, ведайце іх рэальныя захапленні і кола зносін. Пры ўзнікненні небяспечных сітуацый інфармуйце педагогаў, праваахоўныя органы. Не праходзьце міма і не замаўчайце, калі ўбачылі, што дзеці праводзяць вольны час у небяспечных месцах – вадаёмы, лёд, закінутыя будоўлі і будынкі, гарышчы і пад'езды дамоў і г.п. Неадкладна інфармуйце аб гэтым тэрытарыяльныя органы па надзвычайных сітуацыях, органы ўнутраных спраў. Не трэба дзяліць сваё жыццё на да і пасля трагедыі.

Старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі А.В.Волкаў