Мы пачынаем КВЗ!

9 чэрвеня 2016 г. адбылася фінальная гульня Віцебскага абласнога этапу рэспубліканскай творчай акцыі КВЗ – 2016 «Штогадовы марафон», якая праходзіла ў ДУА «Палац творчасці дзяцей і моладзі г.Віцебска».

У гульні з непадробнай цікавасцю прынялі ўдзел каманды Браслава, Глыбокага, Оршы, Наваполацка, Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. Каманды сфарміраваны з дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і стаяць на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх. Спачатку адборачныя туры прайшлі ў рэгіёнах, затым наймацнейшыя каманды сустрэліся ў гульні ў г.Віцебску, а пераможцы сёлетняй гульні з Наваполацка будуць прадстаўляць Віцебскую вобласць на гульнях у г.Мінску.

Гульня атрымалася іскрыстай, добразычлівай, з сапраўдным спаборніцкім духам – да фіналу першынство пераходзіла ад каманды да каманды.

Прызёры і пераможцы атрымалі прызы ад пракуратуры Віцебскай вобласці – інвентар для спартыўных гульняў.

Такое уцягванне дзяцей у цікавую справу, арганізаванае Віцебскім аблвыканкамам, аказвае выключна дзейсны станоўчы ўплыў на дзяцей, стварае непадробныя творчыя арыенціры ў жыцці, выклікае жаданне імкнуцца ў жыцці толькі да лепшага!    

Памочнік пракурора Віцебскай вобласці  І. Тарасевіч