Мы там, дзе спорт

1 верасня ў межах святкавання дня горада ў Полацку адбыўся чвэрцьмарафон, у якім на старт выйшла больш за тры сотні бегуноў.

Святочная атмасфера, спрыяльнае для спорту надвор'е, размінка пад акампанемент запальнай музыкі надалі бадзёрасці і пазітыўнага настрою ўдзельнікам спаборніцтваў, маршрут якіх пачынаўся ад Плошчы Свабоды і пралягаў па вуліцах і праспектах старажытнага горада.

Па ўжо складшагася традыцыі, у забегу паўдзельнічаў начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці і «па сумяшчальніцтве» старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Васіль Пашкоўскі.

Прадстаўнік пракуратуры не згубіўся сярод нядрэнна падрыхтаваных да спаборніцтваў удзельнікаў, у тым ліку спартсменаў, з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама замежных гасцей і на фінішы ў сваёй дысцыпліне ўвайшоў у першую дзясятку.

Да новых стартаў!

Начальнік аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
саветнік юстыцыі
старшыня прафкама
В.Пашкоўскі