На базе юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта праведзены семінар па пытаннях падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання
На базе юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта праведзены вучэбна-метадычны семінар па пытаннях падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання. У працы семінара прынялі ўдзел пракурорскія работнікі пракуратур Полацкага рэгіёну са стажам працы да 3 гадоў і тыя, хто прыступіў да працы пасля выхаду з адпачынку па догляду за дзіцем, выкладчыкі юрыдычнага факультэта і студэнты 3 курса.
На семінары былі вывучаны задачы і паўнамоцтвы дзяржаўнага абвінаваўцы; пытанні прызначэння пакарання, у тым ліку па сукупнасці злачынстваў і сукупнасці прыгавораў; пагашэнне судзімасці, праблемныя пытанні пры ўстанаўленні, працягненні і спыненні прэвентыўнага нагляду. Абмяркоўваліся змены ва Уголовный і Уголовно-процессуальный кодекс, унесеныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2019, метады прадухілення эмацыйнага напружання пракурорскіх работнікаў.
У ходзе практычных заняткаў заслуханы прамовы дзяржаўных абвінаваўцаў і праведзена прававая віктарына.
Пераможцамі сталі старшы памочнік пракурора Лепельскага раёна Банеўская Е.В. і студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта ПДУ Глебка А.А., уручаны дыпломы.
Начальнік аддзела па наглядзе за
адпаведнасцю закону судовых
рашэнняў па крымінальных справах
пракуратуры вобласці
старшы саветнік юстыцыі
О.Г. Балеева