На базе ПДУ створаны першы ў Беларусі вучэбна-навукова-практычны цэнтр для падрыхтоўкі юрыстаў
26 красавіка 2016 г. пракурор Віцебскай вобласці Дыско Г.І. прыняў удзел у адкрыцці рэгіянальнага вучэбна-практычнага Юрыдычнага цэнтра, утворанага на базе юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Ва ўказаным мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Носкевіч І.Д., дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Хоміч В.М., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Дзявятоўскі В.А., старшыні Віцебскага абласнога суда Хамічонак М.М. і Эканамічнага суда Віцебскай вобласці Кіенка В.Б., начальнік УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Шалухін У.У., начальнік УГКСЭ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Шчацько Ю.А., намеснік начальніка Віцебскай мытні Грыгор'еў А.Ю., старшыня Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Пужэвіч А.С., прадстаўнікі Наваполацкага гарвыканкама і Полацкага райвыканкама.
У ходзе круглага стала па пытанні «Узаемадзеянне юрыдычнай навукі і практыкі: стан і перспектывы развіцця» пракурор вобласці Дыско Г.І. падтрымаў ініцыятыву ўніверсітэта аб неабходнасці адкрыцця дадзенага цэнтра і адзначыў, што гэта дазволіць удасканальваць падрыхтоўку спецыялістаў, больш арыентавацца на практычны складнік пры іх падрыхтоўцы, арганізоўваць і праводзіць сумесныя навукова-практычныя мерапрыемствы па найбольш актуальных пытаннях развіцця і ўдасканалення юрыдычнай навукі і практыкі.
Па выніках падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, навукі і практыкі і стварэнні
рэгіянальна-вучэбна-навукова-практычнага юрыдычнага цэнтра.
Таксама для ўдзельнікаў арганізавана экскурсія па новых, сучасных корпусах юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яны азнаёміліся з навучальнымі аўдыторыямі, залай судовага пасяджэння, кабінетам крыміналістыкі, філіялам навуковай бібліятэкі ўніверсітэта, заламі для канферэнцый, перамоваў і нарад, абсталяваных сучасным абсталяваннем.
Аддзел кадраў і ідэалагічнай работы пракуратуры вобласці