На базе СШ №8 Полацка ўрачыста адкрыўся першы цэнтр па вывучэнні кітайскай мовы і культуры

На базе СШ №8 Полоцка торжественно открылся первый центр по изучению китайского языка и культуры
У мерапрыемстве прынялі ўдзел рэктар Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Вольга Лапацінская, начальнік упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама Ірына Драздова, а таксама прадстаўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, настаўнікі кітайскай мовы школ горада.

У ліку запрошаных – прадстаўнікі ўпраўлення эканомікі Полацкага райвыканкама, якія дапамаглі школе наладзіць партнёрскія адносіны з г. Муданьцзян Кітайскай Народнай Рэспублікі.

– Упэўнена, што рабяты, якія займаюцца ў гэтым цэнтры, змогуць скарыстацца сваімі ведамі. Знаёмства з кітайскай культурай і традыцыямі дазволіць ім наладжваць масты дружбы паміж Беларуссю і Кітаем, як гэта робіць наш Прэзідэнт, – падкрэсліла Вольга Лапацінская.

Пасля цырымоніі адкрыцця настаўніца замежнай мовы СШ №8 Наталля Шчарбакова прэзентавала гасцям свой вопыт працы па выкладанні кітайскай мовы школьнікам 3–5 класаў, прадэманстравала метадычныя распрацоўкі, тэлеграм-канал, дзе дзеліцца напрацоўкамі з калегамі, а таксама правяла для гасцей майстар-клас па кітайскай каліграфіі.

Адкрыццё Цэнтра дазволіць развіваць цікавасць да вывучэння мовы і культуры Паднябеснай як сярод школьнікаў, так і іх бацькоў.

Прадстаўнікі г. Муданьцзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, горада-пабраціма г. Полацка, запісалі відэавіншаванні з прывітальнымі адрасамі з нагоды адкрыцця рэсурснага цэнтра.

"Віцебскія весці"