На пасаду пракурора Віцебскай вобласці прызначаны Сушчынскі Вадзім Валянцінавіч
Сушчынскі В.В. нарадзіўся ў г.Калінкавічы Гомельскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Казанскае вышэйшае ваеннае камандна-інжынернае вучылішча ракетных войскаў імя маршала артылерыі М.Н. Чысцякова, у 1996 годзе – Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З жніўня 1986 г. па май 1992 г. праходзіў службу ў Узброеных Сілах СССР. Затым па лістапад 2003 г. працаваў на розных пасадах у органах выканаўчай улады.
У органах пракуратуры праходзіць службу са снежня 2003 г.: старэйшы памочнік Калінкавіцкага міжраённага пракурора Гомельскай вобласці, намеснік пракурора Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, пракурор Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, першы намеснік пракурора Гомельскай вобласці.
За добрасумленнае выкананне службовага абавязку Сушчынскі В.В. узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені, з'яўляецца дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання.