На пасаду намесніка Генеральнага пракурора Беларусі прызначаны Генадзь Дыско

Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2016 г. № 499-к на пасаду намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь прызначаны Дыско Генадзь Іосіфавіч, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа.

Дыско Г.І. нарадзіўся ў г.Ашмяны Гродзенскай вобласці. У 1990 годзе скончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут па спецыяльнасці «Правазнаўства».

У органах пракуратуры праходзіць службу з ліпеня 1990 года: стажор пракуратуры Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці, памочнік пракурора, намеснік пракурора Астравецкага раёна, пракурор Шчучынскага раёна. З кастрычніка 2006 г. па верасень 2016 г. працаваў на пасадзе пракурора Віцебскай вобласці.

За дасягнутыя поспехі ў ажыццяўленні пракурорскага нагляду за выкананнем законнасці Дыско Г.І. узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступені, неаднаразова заахвочваўся Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.

Прэс-служба Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь