На калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці абмеркавалі пытанні стану службовай і працоўнай дысцыпліны ў наглядным ведамстве
На парадку дня – стан службовай і працоўнай дысцыпліны ў органах пракуратуры Віцебскай вобласці і выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў 2020 годзе.
Даведка: штат органаў пракуратуры Віцебскай вобласці ўключае 210 пасад пракурорскіх работнікаў. Ва ўзросце да 30 гадоў праходзяць службу 46 пракурорскіх работнікаў, ад 30 да 50 гадоў – 132, ад 50 да пенсійнага ўзросту – 26, пенсійнага ўзросту – 4.
У сваім выступленні начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы Таццяна Лісоўская адзначыла, што кіраўніцтвам пракуратуры вобласці, пракурорамі гарадоў і раёнаў, Віцебскім транспартным пракурорам на сістэмнай аснове праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўдасканаленне работы з кадрамі, падтрыманне належнага ўзроўню службовай дысцыпліны, належную арганізацыю дзейнасці падначаленых.
У мэтах прафілактыкі негатыўных праяў у калектывах пракуратур стан службовай і працоўнай дысцыпліны ў органах пракуратуры вобласці штогод аналізуецца і разглядаецца на пасяджэнні калегіі пракуратуры вобласці, аператыўных нарадах пры пракуроры вобласці з заслухоўваннем справаздач пракурораў гарадоў і раёнаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў абласнога апарату.
Таксама ўказаныя пытанні рэгулярна абмяркоўваюцца на пасяджэннях атэстацыйнай камісіі, занятках па ідэалагічнай падрыхтоўцы, аператыўных нарадах пры кіраўніках пракуратур, на вучэбна-метадычных семінарах, пры правядзенні праверак у пракуратурах гарадоў і раёнаў.
Асаблівая ўвага надаецца пытанням павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў.
Толькі ў мінулым годзе ў Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў
пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта накіравана для навучання 19 пракурорскіх работнікаў, 4 – у Акадэмію МУС Расійскай Федэрацыі МУС Рэспублікі Беларусь, 2 – у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.Прайшлі вытворчую практыку ў структурных падраздзяленнях пракуратуры вобласці - 47, у Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь - 5 пракурорскіх работнікаў.
Таксама арганізаваны і праведзены больш за 10 вучэбна-метадычных форумаў па розных напрамках дзейнасці.
Акtyўна працягвае дзейнічаць інстытут настаўніцтва у якасці дзяржаўных абвінаваўцаў у дачыненні да супрацоўнікаў са стажам працы у органах пракуратуры менш за адзін год. У мінулым годзе прызначана настаўніцтва ў дачыненні да 7 маладых работнікаў.
Рэалізуемыя ў органах пракуратуры вобласці мерапрыемствы па падтрыманні належнага ўзроўню службовай дысцыпліны, прафесійнага ўзроўню пракурорскіх работнікаў спрыяюць добрасумленнаму выкананню службовых абавязкаў, павышэнню эфектыўнасці якасці пракурорскай дзейнасці.
Даведка: у 2020 годзе правамі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь заахвочана 60 пракурорскіх работнікаў, або 28,8% ад колькасці фактычна працуючых. Дзяржаўнымі ўзнагародамі ўзнагароджана 10 супрацоўнікаў. Памер штомесячнай прэміі павялічваўся 182 разы, з іх 63 - пракурорскім работнікам пракуратуры вобласці, 119 - работнікам пракуратур гарадоў і раёнаў, Віцебскай транспартнай пракуратуры.
«Кадравыя пытанні, забеспячэнне выканальніцкай, службовай, працоўнай дысцыпліны – гэта ключавыя пытанні для пракурораў, асабліва раённага звяна невялікіх рэгіёнаў. Вы павінны быць прыкладам паводзін у прафесійнай дзейнасці і ў побыце для сваіх падначаленых супрацоўнікаў, быць узорам маральнай чысціні і даражыць годнасцю пракурорскага работніка, каб вашы сем'і і блізкія ганарыліся», - звяртаючыся да прысутных у зале і студыях, падвёў вынік пасяджэння пракурор Віцебскай вобласці.
Па выніках абмеркавання калегіяй прынята рашэнне, накіраванае на ўдасканаленне ідэалагічнай работы, далейшае ўмацаваннеслужебнай і працоўнай дысцыпліны на месцах.
Пасля завяршэння працы калегіі выступілі дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Жаланава, якія давялі да прысутных асноўныя тэзісы выступлення Кіраўніка дзяржавы, пастаўленыя перад грамадствам і дзяржавай мэты і задачы па далейшым захаванні суверэнітэту рэспублікі, а таксама абмеркавалі прапановы дэлегатаў, якія гучалі на ўсенародным вечы па далейшым развіцці краіны ў розных напрамках.
Старшы пракурор аддзела кадраў і ідэалагічнай работы
пракуратуры вобласці
Наталля Левянкова