На кантролі выкананне патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства

Выконваючы задачы па барацьбе з карупцыяй і абароне эканамічнай бяспекі дзяржавы, праваахоўнымі і іншымі органамі раёна ў бягучым годзе рэалізаваны арганізацыйна-прававыя, практычныя і іншыя меры, накіраваныя на забеспячэнне няўхільнага выканання патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства.

За мінулы перыяд 2016 г. на тэрыторыі раёна зарэгістравана 3 злачынствы карупцыйнай накіраванасці, 1 крымінальная справа дадзенай катэгорыі разгледжана ў раённым судзе.

Так, прыгаворам суда Браслаўскага раёна ад 12.05.2016 асуджаны да пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на 2 гады са штрафам у памеры 50 базавых велічынь на суму 10 500 000 рублёў Селіцкі Е.М., які, працуючы на пасадзе дырэктара Турысцка-аздараўленчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Браслаўскія азёры» ў перыяд з студзеня 2014 г. па 30 верасня 2015 г. на падставе дагавораў пастаўкі запасных частак для аўтатранспарту УП «Браслаўскія азёры», заключаных з ІП Бабінскім Д.В., рабіў заказ аўтамабільных запасных частак для службовага аўтатранспарту на агульную суму 3 957 000 рублёў, пасля чаго ажыццявіў іх аплату шляхам безнаяўнага пералічэння грашовых сродкаў УП «Браслаўскія азёры», завалодаў імі і выкарыстаў у асабістых мэтах.

Таксама, праводжаныя пракуратурай раёна праверкі сістэматычна выяўляюць на прадпрыемствах і арганізацыях раёна парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, якія ў сваёй сукупнасці могуць пацягнуць здзяйсненне карупцыйных злачынстваў.

Пракуратурай раёна праведзена праверка выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ў КУП «Браслаўскае РКБА», у ходзе якой выяўлены яго парушэнні.

Так, напрыклад, гадавы план дзяржаўных закупак на афіцыйным сайце http://www.icetrade.by на 2014-2015 гады не размяшчаўся.

У чэрвені 2014 года КУП «Браслаўскае РКБА» ажыццяўлялася закупка за кошт раённага бюджэту пральнай машыны В10-322 і машыны сушыльнай ВС-10 на агульную суму 72 350 400 рублёў.

Указаная закупка ажыццяўлялася праз правядзенне працэдуры закупкі з адной крыніцы, па выніках якой быў абраны пастаўшчык ААТ «Аграмасбыт», які прапанаваў найменшы кошт.

Між тым, у адпаведнасці з п. 1.5. пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2012 № 778 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» працэдура запыту цэнавых прапаноў прымяняецца пры памежным значэнні арыенціровачнага кошту гадавой патрэбы дзяржаўнай закупкі тавараў ад 300 да 1000 базавых велічынь. На дату набыцця вышэйназваных машын (17.06.2014) іх кошт складаў 482,3 базавых велічынь, што перавышае 300 базавых велічынь.

Такім чынам, закупка пральнай машыны В10-322 і машыны сушыльнай ВС-10 павінна была ажыццяўляцца праз правядзенне працэдуры запыту цэнавых прапаноў і размяшчэнне дадзенай дзяржаўнай закупкі на афіцыйным сайце http://www.icetrade.by.

Таксама у парушэнне арт. арт. 29, 30 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» даведка аб працэдуры дзяржаўнай закупкі заказчыкам на працягу пяці рабочых дзён з дня заключэння дагавора не складалася, справа па дадзенай працэдуры дзяржаўнай закупкі належным чынам не сфарміравана.

Па выніках правядзення ў 2015 годзе працэдур закупак з адной крыніцы (закупка розных тыпаў тканін) не ва ўсіх выпадках у даведках аб правядзенні дадзеных дзяржаўных закупак прастаўлены подпісы, П.І.В. адказнага выканаўцы і даты запаўнення гэтых дакументаў, чым парушаны таксама арт. 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)».

Акрамя таго, пры правядзенні вышэйназваных працэдур закупак з адной крыніцы заказчыкам у парушэнне арт. 50 Закона не прылучаны дакументы (даведкі) аб выніках вывучэння кан'юнктуры рынку і папярэдніх перамоваў з вядомымі яму пастаўшчыкамі.

Па выніках выяўленых парушэнняў дырэктару КУП «Браслаўскае РКБА» унесена прадстаўленне, якое разгледжана, 1 службовая асоба прыцягнута да

да дысцыплінарнай адказнасці, у дачыненні да былога дырэктара КУП «Браслаўскі РКБА» Міхайлава А.І. пракуратурай раёна складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.4 арт.11.16 КоАП Рэспублікі Беларусь і пастановай суда Браслаўскага раёна ад 23.05.2016 Міхайлаў А.І. прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па названым артыкуле КоАП, на яго накладзены штраф у памеры 10 базавых велічынь на суму 2 100 000 рублёў.

Пракурор Браслаўскага раёна Юрый Кезік.