На кантролі пытанні папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын

Віцебскім аблвыканкамам у рэжыме відэаканферэнцыі праведзена пасяджэнне камісіі па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый.

У рабоце камісіі пад старшынствам намесніка старшыні аблвыканкама прынялі прадстаўнікі сілавога блока вобласці, вядучых прадпрыемстваў рэгіёна, абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і іншыя зацікаўленыя ведамствы.

Разгледжаны пытанні праводзімай работы суб'ектамі прафілактыкі па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў, дэталёва абмеркаваны праблемныя пытанні.

Прадстаўнікі рэгіёнаў, дзе ў 2018 годзе назіраецца істотны рост пажараў і загінулых ад іх людзей, заслуханы са справаздачамі аб праведзенай рабоце.

Па выніках работы камісіі выпрацаваны меры па ўзаемадзеянні суб'ектаў прафілактыкі ў далейшым.

Старэйшы памочнік пракурора вобласці Наталля Калпакова.