На вастрыі пяра: калектыў пракуратуры Бешанковіцкага раёна павіншаваў рэдакцыю газеты «Зара» з днём нараджэння
Прадстаўнік пракуратуры Бешанковіцкага раёна павіншаваў аўтарскі калектыў раённага друкаванага выдання «Зара» з 88-годдзем.
Памочнік пракурора Сяргей Кір'янаў пажадаў карэспандэнтам, вёрстальшчыкам, карэктарам выдання прафесійнага даўгалецця, высокіх рэйтынгаў і ўдзячнай чытацкай аўдыторыі, выказаўшы ўпэўненасць на далейшае прадукцыйнае супрацоўніцтва з наглядным ведамствам раёна.
Даведка: першапачаткова з 1932 года і да 1956 года раённая газета называлася «Сталінец», з 1956 - пачатак 1957 – «За Радзіму», а з лютага 1957 года і па сённяшні дзень газета стала называцца «Зара».
Першы нумар друкаванага выдання выйшаў 12 жніўня 1932 года.
За восем дзесяцігоддзяў выхаду ў друк газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, у 2017 годзе Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Памочнік
пракурора Бешанковіцкага раёна
Сяргей
Кір'янаў