На роднай зямлі – жыві як гаспадар
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь запрашае далучыцца да рэспубліканскай ініцыятывы па добраўпарадкаванні «На роднай зямлі – жыві як гаспадар».
Мэта ініцыятывы – аб'яднаць намаганні грамадзян, ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці для памнажэння чысціні, камфорту і парадку ў нашых гарадах і вёсках. Асаблівую ўвагу наша ініцыятыва надае падтрымцы самотна пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў. Мы шчыра звяртаемся з заклікам аб'яднацца і аказаць пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый самотна пражываючым пажылым грамадзянам і інвалідам.
Для падтрымкі ініцыятывы:
- Правесці ўнутраныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый і аказанні адраснай дапамогі самотна пражываючым пажылым грамадзянам і інвалідам.
- Асвятліць падзеі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах з абавязковым выкарыстаннем нашага хэштэга: #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин.
Беларусь – наш агульны дом. Толькі разам мы зробім яе лепш.
Спасылка на відэаролік (Яндекс Дыск): https://disk.yandex.by/i/V-kUy-jF5C4XDw
Спасылка на тэлеграм-канал МЖКГ з поўнай інфармацыяй аб ініцыятыве: