На семінары ў Воршы абмеркавалі пытанні процідзеяння карупцыі
Пракуратурай вобласці
сумесна з Віцебскім абласным саюзам наймальнікаў праведзены семінар на базе
Аршанскага райвыканкама, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый і
устаноў рэгіёна ўсіх форм уласнасці. На парадку дня - абмеркаванне пытанняў
процідзеяння карупцыі і папярэджання яе злачынных праяў.
У ходзе семінара пракурор аддзела пракуратуры вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Вера Ларькова асвятліла ключавыя моманты антыкарупцыйнага заканадаўства, акцэнтаваўшы ўвагу на практычным прымяненні асобных яго нормаў і патрабаванняў, адказала на цікавыя прысутным праблемныя пытанні.
У ходзе актыўнага дыялогу з прадстаўнікамі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў былі абмеркаваны пытанні процідзеяння карупцыйным праявам у арганізацыях, праблемныя аспекты прымянення нормаў антыкарупцыйнага заканадаўства, у тым ліку пры ажыццяўленні закупак тавараў (работ, паслуг) як за кошт бюджэтных, так і за кошт уласных сродкаў.
Намеснік начальніка аддзела па барацьбе з
карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю
К. Шыенок