На нарадзе разгледжана практыка ажыццяўлення кантролю і прафілактычнага назірання за асуджанымі
У пракуратуры Віцебскай вобласці адбылося міжведамаснае пасяджэнне з удзелам пракурорскіх работнікаў, супрацоўнікаў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў вобласці, прадстаўнікоў УУС Віцебскага аблвыканкама і абласнога суда, на якім разгледжана практыка прымянення артыкулаў 77, 78 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ажыццяўлення кантролю і прафілактычнага назірання за асуджанымі.
У межах пасяджэння абмеркаваны праблемныя пытанні захавання заканадаўства пры забеспячэнні органамі ўнутраных спраў кантролю за паводзінамі асуджаных з адтэрміноўкай выканання пакарання і ўмоўным непрымяненнем пакарання, складанасці ў правапрымяняльнай практыцы.
Па выніках пасяджэння прынята рашэнне, накіраванае на ўдасканаленне работы на названых напрамках дзейнасці.
Начальнік аддзела па наглядзе
за выкананнем
заканадаўства
органамі
крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
В. Пашкоўскі