На сумесным пасяджэнні аблвыканкама і прэзідыума аблсавета прааналізаваны папярэднія сацыяльна-эканамічныя вынікі першага года пяцігодкі
Як адзначыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, ва ўходячым годзе Віцебшчына спрацавала з чыстым прыбыткам, прыбыткам ад рэалізацыі, станоўчай рэнтабельнасцю продажаў. Выконваюцца заданні яшчэ па шэрагу паказчыкаў, устаноўленых урадам і аблсаветам. Разам з тым не ўдалося забяспечыць аб'ём вырабленага валавога рэгіянальнага прадукту на ўзроўні 2015 года. Акрамя таго, ёсць праблемы з экспартам тавараў і паслуг, прыцягнута менш за палову ад задання прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. Для выпраўлення сітуацыі неабходна задзейнічаць патэнцыял невыкарыстоўваных рэзерваў, з улікам чаго выбудоўваць стратэгію дзейнасці на будучы год, адзначыў кіраўнік вобласці.
Па ацэнцы намесніка старшыні аблвыканкама Алега Мацкевіча, з адмоўным вынікам спрацавалі ўсе асноўныя галіны, якія фарміруюць ВРП, і для гэтага ёсць аб'ектыўныя прычыны. А менавіта змяншэнне аб'ёмаў перапрацоўкі нафтавай сыравіны, недабор ураджаю з-за ўмоў надвор'я, скарачэнне льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля і бюджэтнага фінансавання інвестыцыйных праграм. Аднак валавы рэгіянальны прадукт – гэта аб'ектыўнае адлюстраванне працы кожнага раёна і арганізацыі, калі поспехі па асобных напрамках могуць нівеліравацца адмоўным вынікам аўтсайдэраў. Таму важна максімальна задзейнічаць рэзервы росту па ўсіх галінах эканомікі, а гэта і прамысловасць, якая працуе прыбыткова, але мае незагружаныя магутнасці, і сельская гаспадарка, дзе набіраюць вагу інтэграваныя структуры, але ў цэлым стан сельгасарганізацый далёкі ад ідэальнага, і гэтак далей. Аналізуючы сітуацыю, якая складваецца, асаблівы акцэнт Алег Мацкевіч зрабіў на двух напрамках.
Найважнейшы крытэр – экспарт
Па ацэнцы экспертаў, да 70% аб'ёму прадукцыі, якая вырабляецца ў вобласці, неабходна рэалізоўваць на замежных рынках
для атрымання рэсурсаў на забеспячэнне жыццядзейнасці і развіцця рэгіёна. Пры тым умовы дзейнасці на знешніх рынках ускладніліся.– Аналіз паказвае, што спецыялісты большасці выканкамаў валодаюць сітуацыяй аб стане знешняга гандлю на падведамасных прадпрыемствах, але сёння патрабуецца зусім іншы ўзровень кампетэнцый, – адзначыў Алег Мацкевіч. – Ніхто лепш кіраўніка рэгіёна не ведае, за кошт якіх рэсурсаў можна наросціць экспарт, аптымізаваць імпарт, забяспечыць прыток валютнай выручкі.
Цяпер даступны шырокі арсенал інструментаў і магчымасцей для павышэння рэзультатыўнасці дзейнасці на знешніх рынках, у распараджэнні рэгіёнаў патэнцыял спецыялізаваных абласных арганізацый, механізм дзяржаўнай падтрымкі экспарту. Калі эфектыўна выкарыстоўваць сувязі з рэгіёнамі-пабрацімамі, станоўны імідж якаснай беларускай прадукцыі, то ў кожным раёне можна вырашаць большасць пытанняў па прасоўванні прадукцыі за мяжу, упэўнены Алег Мацкевіч. Аднак другі год запар не выконваецца паказчык па экспарце тавараў Бешанковіцкім, Глыбоцкім, Лепельскім, Аршанскім, Полацкім, Талачынскім раёнамі. У Бешанковіцкім, Аршанскім, Талачынскім, Ушацкім, Шаркаўшчынскім – нязменна адмоўнае сальда знешнегандлёвага абароту.
– Ёсць шэраг аб'ектыўных фактараў, але сёння кіраўнік любога ўзроўню павінен разумець: без дыверсіфікацыі продажаў, замацавання на новых рынках, прывядзення ўсяго тэхналагічнага працэсу вытворчасці ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі і тэхналагічнымі рэгламентамі станоўны вынік будзе. Больш таго, ужо ўнутраны рынак запоўніцца імпартным таварам, а рабочы персанал апынецца не запатрабаваным, – падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама. – Каб быць добрым экспарцёрам, трэба стаць і добрым імпарцёрам, неабходна кааперавацца, дзяліць рынкі, дамаўляцца, а не сядзець убаку і чакаць, калі сітуацыя вырашыцца сама сабой. У адваротным выпадку не будзе валюты ні для імпарту сыравіны, ні для тэхпераўзбраення.
Малы бізнес выходзіць на авансцэну
Алег Мацкевіч акцэнтаваў увагу яшчэ на
адным прыярытэце развіцця – малым і сярэднім бізнесе, які з'яўляецца важнай складанай часткай эканамічнай сістэмы рэгіёна і паспяхова дзейнічае ва ўсіх галінах. Сёння ў прадпрымальніцкім сектары працуе больш за чвэрць эканамічна актыўнага насельніцтва вобласці. Ён істотна ўплывае на фарміраванне бюджэту ў Глыбокскім, Аршанскім, Полацкім, Верхнядзвінскім раёнах, а ў Шаркаўшчынскім такія арганізацыі напаўняюць раённы бюджэт на 50%. Разам з тым незначныя паступленні ад малога і сярэдняга бізнесу ў Гарадоцкім, Сенненскім, Докшыцкім раёнах, а таксама ў Наваполацку і Віцебску.
– Калі мы хочам павялічыць уклад прадпрымальніцтва ў эканоміку, то трэба дакладна разумець, што праца са здольнымі і ініцыятыўнымі людзьмі па стымуляванні іх да самастойнай эканамічнай дзейнасці павінна весціся пастаянна, а не па сітуацыі, – нагадаў Алег Мацкевіч.
А вынік такой працы можна адсачыць на прыкладзе стварэння новых прадпрыемстваў. За 10 месяцаў 2016-га прыступілі да дзейнасці 206 мікра- і малых арганізацый, створана 15 вытворчасцей. Пры гэтым арганізавана 1750 працоўных месцаў. Прыведзеныя лічбы, у асноўным, адносяцца да Аршанскага, Полацкага, Віцебскага раёнаў, Віцебску і Наваполацку. Толькі ў Докшыцкім і Дубровенскім раёнах не створана ніводнага прадпрыемства і вытворчасці, а бо гэты працэс мае асаблівую важнасць, так як дапамагае вырашаць эканамічныя задачы, праблемы занятасці насельніцтва. У 2017 годзе неабходна стварыць не менш за 340 новых арганізацый, пры гэтым гарадскімі і раённымі выканкамамі запрапланавана рэалізацыя толькі 77 бізнес-планаў, недаўменна выказаўся Алег Мацкевіч.
– Патэнцыял прадпрымальніцтва выкарыстоўваецца недастаткова, выканкамы недаацэньваюць яго значэнне як альтэрнатыўнага сектара эканомікі, здольнага забяспечваць эканамічны рост, занятасць насельніцтва і папаўненне бюджэту, - сказаў намеснік старшыні аблвыканкама. Пры гэтым для стварэння спрыяльнага бізнес-клімату патрабуецца ўзгодненая праца ўсіх без выключэння дзяржаўных арганізацый.
Сяргей Антонаў, «Віцебскія вясці».