На спартыўнай хвалі
17 чэрвеня 2016 г. адбыўся адкрыты чэмпіянат Віцебскай АС БФСТ «Дынама» па пейнтболе сярод зборных каманд упраўленняў тэрытарыяльных ведамстваў-заснавальнікаў.
У турніры выступіла 8 каманд. Пракуратуру Віцебскай вобласці прадстаўлялі старшыя пракуроры аддзелаў Шыенок К.В., Колбун В.К., Талкачоў А.Д., памочнік пракурора Віцебскага раёна Філімонаў А.С.
Большасць гульняў турніру прайшлі ва ўпартай барацьбе з прыкладна роўнымі шансамі на поспех, дзе ўсё вырашалі асобныя эпізоды, умелыя тактычныя ходы.
У першых матчах каманда пракуратуры вобласці зламала супраціўленне каманд УДІН МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, аддзела дэпартаментаў аховы, крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама, саступіўшы ва ўпартай паядынку толькі камандзе камітэта дзяржаўнай бяспекі.
У фінальнай сустрэчы каманда пракуратуры вобласці ў бескампраміснай барацьбе перамагла зборную КРУ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Па выніках спаборніцтваў каманда следчага камітэта ўзышла на верхнюю ступень п'едэстала. Другое месца заваявалі прадстаўнікі камітэта дзяржбяспекі. Трэцяе месца – каманда пракуратуры Віцебскай вобласці.
Па выніках турніру прайшло ўзнагароджанне каманд, індывідуальныя прызы ўручаны лепшым гульцам па намінацыях.
Як аказалася, пракурорскія работнікі моцныя не толькі ў прафесійнай дзейнасці, але і ў спорце. Набыты нашымі спартсменамі спаборніцкі вопыт і ўпартыя трэніроўкі абавязкова прывядуць да далейшага поспеху.
Аддзел па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў пракуратуры вобласці