На Віцебшчыне абмеркавалі падрыхтоўку і прызначэнне судовых экспертыз, правядзенне аглядаў месцаў здарэнняў, следчых і іншых працэсуальных дзеянняў
На базе упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці прайшоў вучэбна-метадычны семінар па тэме «Падрыхтоўка і прызначэнне судовых экспертыз, правядзенне аглядаў месцаў здарэнняў, следчых і іншых працэсуальных дзеянняў».
У рабоце семінара прымалі ўдзел пракурорскія работнікі, маладыя супрацоўнікі Следчага камітэта, супрацоўнікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Судовых экспертыз па Віцебскай вобласці і супрацоўнікі АУС вобласці.
З уступным словам на адкрыцці семінара выступіў начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Шалухін У.У., які ўказаў на неабходнасць сумеснай дыскусіі наяўных праблем і выпрацоўкі аптымальных рашэнняў у мэтах павышэння якасці работы, аптымальнага узаемадзеяння паміж структурамі.
У ходзе семінара былі агучаны тыповыя памылкі пры прызначэнні шэрагу судовых экспертыз, а таксама недахопы пры правядзенні асобных следчых дзеянняў.
Пры падвядзенні вынікаў семінара адзначана, што толькі мэтанакіраваная, зладжаная праца ўсіх органаў будзе спрыяць паспяховай барацьбе са злачыннасцю.
Пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем Е. Кржысінскі.