На Віцебшчыне павялічылася колькасць пажараў

За 4 месяцы бягучага года адбылося 268 пажараў, што на 32 пажары больш, чым у аналагічным перыядзе 2016 г., у якіх загінула 44 (34) чалавекі і 25 (15) траўмавана. Агнём знішчана 46 (54) будынкаў, 5 (25) тон кармоў, 11 (13) адзінак тэхнікі, 7 (0) галоў жывёлы. Агульныя эканамічныя страты склалі 27827 млн. рублёў.

Рост колькасці пажараў адбыўся ў Браслаўскім раёне – з 3 да 10, Глыбоцкім раёне – з 7 да 17, Гарадоцкім раёне – з 10 да 13, Докшыцкім раёне – з 4 да 9, Мёрскім раёне – з 3 да 11, Расонскім раёне – з 3 да 5, Талачынскім раёне – з 9 да 13, Ушацкім раёне – з 5 да 8, Шумілінскім раёне – з 4 да 6, г. Віцебску – з 35 да 43.

Найбольшая колькасць пажараў зарэгістравана ў г. Віцебску (43), Аршанскім рэгіёне (25), Полацкім рэгіёне (22), Віцебскім і Глыбоцкім раёнах па (17), Гарадоцкім, Сенненскім, Талачынскім раёнах па (13).

Асабліва абвастрылася сітуацыя з гібеллю людзей у агні.

Загінула ў агні ў г. Віцебску – 5 чалавек, у Докшыцкім і Полацкім раёнах па 4 чалавекі, Гарадоцкім, Сенненскім, Талачынскім і Чашніцкім раёнах па 3 чалавекі.

Колькасць складзеных адміністрацыйных пратаколаў на вінаватых асоб за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі (арт.23.56 КоАП) за аналізуемы перыяд склала 60, гэта на 41 пратакол менш, чым за 4 месяцы 2016 года.

Аналіз статыстычных даных паказаў, што колькасць пажараў з лятальнымі зыходамі і атрыманымі траўмамі значна ўзрасла, праводзімая праца супрацоўнікамі МНС Віцебскай вобласці з'яўляецца незадавальняльнай, паколькі прымаемыя імі меры ў выглядзе ўнясення інфармацый (155) і прадстаўленняў (36) з'яўляюцца не эфектыўным спосабам прадухілення пажараў і ўзгаранняў на тэрыторыі вобласці.

Пракурорам гарадоў і раёнаў падрыхтавана ўказанне аб прыняцці дадатковых мер аб узмацненні пракурорскага нагляду за дзейнасцю ГА-РАЧС па папярэджанні пажараў.

У.Дзярбянёва.