Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Віктар Колбун сустрэўся з вайскоўцамі вайсковай часці ў г.Віцебску
Начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем закана
даўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці
Віктар Колбун наведаў 103 гвардзейскую асобную паветрана-дэсантную
брыгаду.
Падчас наведвання сустрэўся з вайскоўцамі, якія праходзяць службу
па кантракту і афіцэрамі брыгады, правёў лекторый на тэму прафілактыкі і папярэджання здзяйснення воінскіх
злачынстваў, захавання воінскай дысцыпліны, дэвіянтных паводзін, у
тым ліку і ў побыце, прывёў прыклады.
«Ваенная служба па кантракту – ваенная служба
грамадзян, якую яны з мэтай канстытуцыйнага абавязку па абароне нашай краіны
добраахвотна абавязваюцца праходзіць у адпаведнасці з заканадаўствам на ўмовах
заключанага кантракту. Пры гэтым неабходна строга захоўваць воінскую дысцыпліну, верна служыць Рэспубліцы Беларусь,
стойка пераносіць цяжкасці ваеннай службы, быць пільным, пастаянна ўдасканальваць
воінскае майстэрства», - нагадаў прысутным пракурорскі работнік.
У працэсе зносін і
па выніках сустрэчы Віктар Колбун адказаў на пытанні прысутных.
Пасля заканчэння азнаёміўся з месцам размяшчэння асабовага складу, умовамі нясення службы па кантракту.
Аддзел па наглядзе за выкананнем
заканадаўства ў войсках
пракуратуры Віцебскай вобласці.