Надзор за выкананнем патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта №18
У Віцебскай вобласці праводзіцца планамерная работа па абароне правоў дзяцей. Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці пастаянна праводзіцца работа па каардынацыі і праверцы дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі па выкананні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем'ях», павышэнню адказнасці нядбайных бацькоў.
Пракуратурай вобласці ў маі – чэрвені арганізавана праверка выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 №18 у частцы арганізацыі работы з асобамі, абавязанымі пакрываць дзяржаве расходы на ўтрыманне дзяцей, у дачыненні да якіх яны пазбаўлены правоў. Устаноўлена, што ў шэрагу рэгіёнаў фармальна арганізавана работа АУС, каардынацыйных саветаў выканкамаў па рэалізацыі Дэкрэта №18 з такімі асобамі, маюцца парушэнні пры прыцягненні абавязаных асоб да адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад працы, не заўсёды эфектыўна ўзаемадзеянне наймальнікаў, АУС, выканкамаў. За мінулы перыяд узровень пакрыцця названых сродкаў узрос з 61,7% да 67%.
Памочнік пракурора вобласці
Ірына Тарасевіч