Надзор за выкананнем заканадаўства аб працы
Дзеючым заканадаўцам вызначана, што наймальнік абавязаны выдаваць заработную плату ў тэрміны і памерах, устаноўленых заканадаўцам, калектыўным дагаворам, пагадненнем або працоўным дагаворам (п. 4 ч. 1 арт. 55 ТК Рэспублікі Беларусь).
Пры гэтым, зарплата павінна выплачвацца не радзей двух разоў на месяц, калі іншая перыядычнасць не вызначана кантрактам (ч. 1 арт. 73 ТК).
На варце працоўных правоў грамадзян стаяць адразу некалькі дзяржаўных органаў, у тым ліку і пракуратура.
Нагляд за выкананнем працоўнага заканадаўства з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці органаў пракуратуры Віцебскай вобласці.
На пастаяннай аснове ў органы пракуратуры паступае інфармацыя аб фактах невыплаты заработнай платы работнікам прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці для прыняцця мер пракурорскага рэагавання і вырашэння пытання
аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці вінаватых асоб.
Разам з тым на тэрыторыі Віцебскай вобласці згодна са статыстычнымі дадзенымі на 01.03.2022 запазычанасць па заработнай плаце за студзень 2022 года дапусцілі 29 арганізацый на агульную суму 1897,9 тыс. рублёў, у тым ліку за папярэднія месяцы –
308,9 тыс. рублёў.
Асноўнымі прычынамі пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце па-ранейшаму застаюцца адсутнасць у арганізацый уласных абаротных сродкаў, высокая закрэдытаванасць, нізкая рэнтабельнасць, абумоўленая зніжэннем аб'ёмаў вытворчасці.
У сувязі з гэтым органамі пракуратуры Віцебскай вобласці па фактах парушэння працоўных правоў грамадзян і невыканання тэрмінаў выплаты работнікам заработнай платы вынесена 20 прадпісанняў. У ходзе выканання якіх па патрабаванні пракуратуры запазычанасць па заработнай плаце ўжо выплачана 956 работнікам у 16 арганізацыях вобласці на агульную суму 517,9 тыс. рублёў. Пытанне пагашэння запазычанасці перад работнікамі працягвае знаходзіцца на кантролі
ў органах пракуратуры вобласці.
Адначасова, у тэрытарыяльныя падраздзяленні Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь пракурорамі гарадоў і раёнаў накіравана
23 пастановы аб падрыхтоўцы справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт.10.12 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіраўнікоў суб'ектаў гаспадаркі за парушэнні парадкуі тэрмінаў выплаты заработнай платы работнікам.
У наглядной дзейнасці нязменным застаецца патрабаванне да дакладнага і аднастайнага выканання заканадаўства аб працы. У сувязі з чым, у далейшым пракурорамі гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці да наймальнікаў, якія дапусцілі запазычанасць па выплаце заработнай платы, будуць прыменены самыя жорсткія меры, з мэтай абароны канстытуцыйных правоў работнікаў.
Пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў малодшы саветнік юстыцыі Т.А.Іванова