«Узнагарода» знайшла свайго героя
Нядаўна ў г. Віцебску з'явіўся плакат з наступным зместам: «Успомні пра свайго дзіцяці! Заплаці аліменты!». Дзеці не вінаватыя ў тым, што іх мама і тата нешта не падзялілі ці ў чымсьці не сышліся ў меркаванні, а тым больш у тым, што мама і тата аддалі перавагу застацца з «зялёным змеем», чым выхоўваць сваё чада, якому нядаўна падарылі жыццё.
Так, у 2015 годзе па арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь (Ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей або ад пакрыцця выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца або знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні) узбуджана 893 крымінальныя справы, а за 2 месяцы 2016 года – 133.
Чаго толькі не прыдумляюць, часцей за ўсё бацькі, каб не плаціць сродкі на ўтрыманне свайго дзіцяці, то з'едуць у іншую краіну, то проста нідзе не працуюць, то хаваюць свае рэальныя даходы. Але адзін выпадак заслугоўвае ўвагі. Адзін з жыхароў Віцебскай вобласці ажаніўся на дзяўчыне са сталіцы. Неўзабаве нарадзілася дзіця, потым развод, аліменты. Першапачаткова сродкі на ўтрыманне дачкі плаціў рэгулярна, ну а потым як звычайна нявыплата, пастаянныя званкі судовага выканаўцы, а ў выніку вялікая запазычанасць па аліментах.
Вось тут і пачаліся прыгоды нашага «героя» А. Ён з аднаго раёна г. Мінска перамяшчаецца ў іншы і мяняе месца працы, а, такім чынам, выканаўчы ліст накіроўваецца ў іншы аддзел прымусовага выканання і на іншае прадпрыемства, праз некаторы час ён перамяшчаецца яшчэ ў адзін раён г. Мінска (добра, што ў г. Мінску 9 раёнаў). А здымаць-то кватэру ў Мінску не танна. На гэта ў яго грошы маюцца. У рэшце рэшт, хлопец вырашае вярнуцца да маці ў Віцебскую
вобласць, але выканаўчы ліст прыйшоў і сюды. У выніку пракуратурай вобласці ў дачыненні да несумленнага бацькі была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь, які са снежня 2013 года па красавік 2015 года не плаціў грошы на ўтрыманне дачкі. Запазычанасць склала больш за 30 мільёнаў беларускіх рублёў.
Па прыгаворы суда А. прызнаны вінаватым і яму прызначана пакаранне ў выглядзе 1 года 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу. Як толькі А. ні бегаў ад правасуддзя, але пакаранне ўсё ж знайшло свайго «героя».
Начальнік аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры вобласці Г. Грынкевіч