Узнагародзілі найлепшых пракурорскіх работнікаў

На пасяджэнні калегіі пракуратуры вобласці адбылося ўзнагароджанне лепшых пракурорскіх работнікаў і работнікаў органаў пракуратуры вобласці па выніках работы за 2018 год.

За бездакорнае выкананне службовых абавязкаў медалём «За бездакорную службу» III ступені ўзнагароджаны начальнік аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Калбун В.К. і пракурор Ушацкага раёна Падворны М.М.

За добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, праяўленне прафесійнай ініцыятывы, актыўнасці, асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці і па выніках работы за 2018 год Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь у парадку заахвочвання чарговы класіфікацыйны чын на адну ступень вышэй за вызначаны па займанай пасадзе “старшы саветнік юстыцыі” прысвоены начальніку аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Лапкоўскаму Е.А., Ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь узнагароджана старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Крукiўская І.В., аб'яўлена падзяка пракурору г. Віцебска Раманоўскаму Ю.В. і памочніку пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Тарасевіч І.Н.

Гэтыя ўзнагароды па даручэнні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дубавым А.В.

Пракурорам Віцебскай вобласці Сушчынскім В.В. за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленне прафесійнай ініцыятывы, дасягнутыя поспехі ва ўмацаванні законнасці і па выніках работы за 2018 год аб'яўлена падзяка пракурору Докшыцкага раёна Несцярэнку А.А., намесніку пракурора Браслаўскага раёна Лабуць Ю.П., пракурору аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Гарбусу С.П., старэйшаму памочніку пракурора г. Віцебска Януш А.Т., старэйшаму памочніку пракурора г. Наваполацка Шынкевічу С.А.; выплачана аднаразовае грашовае ўзнагароджанне - намесніку начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі

Беларусь па Віцебскай вобласці Шастапалаву М.М., старшаму пракурору аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Мальцавай Н.А., старшаму памочніку пракурора Полацкага раёна Патанейку В.І., памочніку пракурора г. Віцебска Стук В.Г., старшаму інспектару Казловай Ж.А., бухгалтару Баярскай В.Д., уборшчыку тэрыторыі Гарэлавай Л.Б., загадчыку канцылярыі пракуратуры Дубровенскага раёна Ладохінай С.В., старшаму інспектару пракуратуры г. Віцебска Сеньковай Т.І., вадзіцелю пракуратуры Полацкага раёна Маладзёжкіну І.А.

Прызнаны лепшымі пракурорскімі работнікамі і работнікамі пракуратуры вобласці 2018 года з занашэннем на Дошку гонару пракуратуры Віцебскай вобласці начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Калбун В.К., намеснік начальніка аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю Рудзянкоў В.В., старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Грыцкевіч В.Л., пракурор Полацкага раёна Трашко С.А., намеснік пракурора Чашніцкага раёна Няўмержыцкі М.І., старшы памочнік пракурора г. Віцебска Дзядзюра А.П., памочнік пракурора Аршанскага раёна Казіміранка В.А., начальнік аддзела планавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Шлыкоў І.І., загадчык канцылярыі пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна Рабіза В.Г., вадзіцель пракуратуры Аршанскага раёна Шынкевіч Ю.Е.

Па выніках працы за 2018 год лепшай пракуратурай прызнана пракуратура Аршанскага раёна. Пракурору раёна Белавусаву І.В. уручаецца пераходны кубак і памятны сувенір.

Таксама асобныя пракурорскія работнікі заахвочаны правамі кіраўнікоў праваахоўных органаў вобласці.

Аддзел кадраў і ідэалагічнай работы пракуратуры вобласці.