Лепшых пракурорскіх работнікаў і работнікаў органаў пракуратуры вобласці ўзнагародзілі па выніках работы за 2019 год
На пасяджэнні калегіі пракуратуры вобласці адбылося ўзнагароджанне лепшых пракурорскіх работнікаў і работнікаў органаў пракуратуры вобласці па выніках работы за 2019 год.
За бездакорнае выкананне службовых абавязкаў медалём «За бездакорную службу» I ступені ўзнагароджаны пракурор г. Віцебска Раманоўскі Ю.В., медалём «За бездакорную службу» III ступені пракурор Гарадоцкага раёна Аўцын Я.Г., намеснік Віцебскага транспартнага пракурора Сашчэка М.А., пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах Таўтын І.А.
Нагрудным знакам«Ганаровы работнік Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» узнагароджана начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Януковіч І.В., Ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь узнагароджаны намеснік пракурора Глыбоцкага раёна Дайлілёнак В.М., аб'яўлена падзяка Генеральнага пракурора пракурору аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Сухаву П.В., старэйшаму памочніку пракурора г. Віцебска Шастапалавай І.А.
Гэтыя ўзнагароды па даручэнні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Горай Д.Ю.
Пракурорам Віцебскай вобласці Сушчынскім В.В. за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленне прафесійнай ініцыятывы, дасягнутыя поспехі ва ўмацаванні законнасці і па выніках работы за 2019 год аб'яўлена падзяка пракурору Ушацкага раёна Падворнаму М.М., намесніку пракурора г. Наваполацка Каласовай Е.В., старэйшаму пракурору аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Вержбовіч В.Я., старэйшаму пракурору аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Палуянчыку В.А., старэйшаму памочніку пракурора Лепельскага раёна Банеўскай Е.В.; выплачана аднаразовае грашовае ўзнагароджанне - памочніку пракурора Талачынскага раёна Кржэсінскай В.А., старэйшаму памочніку пракурора Віцебскага раёна
Стаціўка І.С., вядучаму эканамісту аддзела планавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Марчанка Т.В., уборшчыкам службовых памяшканняў Гароўцавай Т.І., Літвін А.Ф.Найлепшымі пракурорскімі работнікамі і работнікамі пракуратуры вобласці 2019 года са ўнясеннем на Дошку гонару пракуратуры Віцебскай вобласці прызнаны начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Лапкоўскі Е.А., старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства па прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў Калпакова Н.Л., старшы пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах Духнова М.В., пракурор Докшыцкага раёна Несцяронак А.А., намеснік пракурора Полацкага раёна Грышаева Е.В., старшы памочнік пракурора Аршанскага раёна Варапаеў Д.А., старшы памочнік пракурора г. Віцебска Мацвеева К.О., начальнік аддзела фінансавання і бухгалтарскага ўліку Данілевіч М.Э., кіроўца пракуратуры вобласці Рабцаў С.В., загадчык канцылярыі пракуратуры Шумілінскага раёна Барысава Л.М.
Па выніках працы за 2019 год найлепшай пракуратурай прызнана пракуратура Віцебскага раёна. Пракурору раёна Шклярэўскаму А.С. уручаны памятны сувенір.
Таксама асобныя пракурорскія работнікі паахвочаны правамі Віцебскага абласнога ваеннага камісара.
Віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі. Няхай годнае служэнне грамадству і дзяржаве заўсёды будуць прыярытэтамі ў вашай прафесійнай дзейнасці, настойлівасці і цярпення ў вырашэнні штодзённых задач!
Аддзел кадраў і ідэалагічнай
работы пракуратуры вобласці.