Падатковая інфармуе. Аб выплаце падатку на прафесійны даход з .
Падатковая інфармуе. Аб выплаце падатку на прафесійны даход з 01.07.2026.
13.05.2026
Для атрымальнікаў пенсіі мінімальная сума падатку на прафесійны даход складзе 18 беларускіх рублёў. У сувязі з чым, падатковыя органы рэкамендуюць плацельшчыкам, якія не ажыццяўляюць дзейнасць, але ўсё яшчэ зарэгістраваны ў дадатку «Падатак на прафесійны даход», разгледзець пытанне аб спыненні такой рэгістрацыі.
Таксама, звяртаем увагу, што да плацельшчыкаў, якія дапусцілі нявыплату (не поўную выплату) падатку на прафесійны даход падатковымі органамі прымяняюцца ўстаноўленыя заканадаўствам меры прымусовага спагнання запазычанасці.