Нацэленасць на вынік
У Віцебскай вобласці праводзіцца планамерная работа па абароне правоў дзяцей. Нямалаважнае значэнне ў гэтым маюць меры па папярэджанні дзіцячага траўматызму.
Па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці з 2015 года сумесна з Віцебскім аблвыканкамам праводзіцца сістэмная работа па дадзеным напрамку дзейнасці, прынята сумеснае рашэнне аб арганізацыі ў рэгіёнах на сістэмнай аснове выяўлення ўсіх патэнцыйна небяспечных для дзяцей аб'ектаў (кар'еры, закінутыя будынкі і дамы, вытворчыя будынкі, бесхазяйныя штучныя вадаёмы, будоўлі і г.п. – там, дзе гінуць дзеці), якія знаходзяцца паблізу месцаў пражывання непаўналетніх. Створаны пашпарты аб такіх аб'ектах, якія пастаянна абнаўляюцца пасля правядзення камісійных рэйдаў зацікаўленых службаў і ўстаранення пагрозы эксплуатацыі выяўленых небяспечных аб'ектаў, выяўляюцца новыя небяспечныя аб'екты і ўключаюцца ў пашпарты. Пракурорамі з надыходам летніх канікул, пачаткам новага навучальнага года правяраецца эфектыўнасць дадзенай работы, прымаюцца меры пракурорскага рэагавання. Не стаў выключэннем і цяперашні год, маніторынгі патэнцыйна небяспечных аб'ектаў таксама праведзены пракурорамі, прыняты меры рэагавання.
Акрамя таго, у красавіку – маі бягучага года органамі пракуратуры вобласці праведзена праверка дзейнасці выканкамаў, органаў ДАІ, устаноў адукацыі па забеспячэнні бяспекі дзяцей на дарогах. Устаноўлены парушэнні па пытаннях фармальнага выканання праграмных мерапрыемстваў па дадзеным напрамку дзейнасці: дарогі ў месцах перамяшчэння дзяцей не абсталёўваліся «штучнымі няроўнасцямі», знакамі абмежавання хуткасці, установы адукацыі недастаткова забяспечаны святлоадбівальнымі камізэлькамі (Полацкі раён). Апошняе парушэнне таксама характэрна для ўстаноў адукацыі г.Наваполацка. У Расонскім і Талачынскім раёнах пры распрацоўцы Планаў па папярэджанні дзіцячага траўматызму не былі прадугледжаны прафілактычныя мерапрыемствы па бяспецы дарожнага руху. У Верхнядзвінскім раёне своечасова не выкананы ўсе мерапрыемствы па асвятленні скрыжаванняў, частковым рамонце пэўнага ўчастка дарогі.
У Шаркаўшчынскім, Лёзненскім раёнах дзейнасць
камісій выканкамаў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху насіла фармальны характар (не разглядаліся актуальныя пытанні ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі, канкрэтныя выпадкі здарэнняў, невыкананне мерапрыемстваў па ўстаноўцы дарожных знакаў, разметкі).
У шэрагу рэгіёнаў органамі ДАІ неналежным чынам кантралюецца выкананне вынесеных раней прадпісанняў аб забеспячэнні дарожнай бяспекі ўстановам і арганізацыям.
За 5 месяцаў 2020 г. ад знешніх прычын усяго загінула 2 дзяцей (5 месяцаў 2019 г. – 6 дзяцей), у выніку дарожна-транспартных здарэнняў непаўналетнія ў гэтым годзе не гінулі.
Пракуратурай вобласці ў маі – чэрвені арганізавана праверка выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 №18 у частцы арганізацыі работы з асобамі, обвязанымі пакрываць дзяржаве расходы на ўтрыманне дзяцей, у адносінах якіх яны пазбаўлены правоў. Устаноўлена, што ў шэрагу рэгіёнаў фармальна арганізавана работа АУС, каардынацыйных саветаў выканкамаў па рэалізацыі Дэкрэта №18 з такімі асобамі. За мінулы перыяд узровень пакрыцця названых сродкаў узрос з 61,7% да 67%.
Праведзена праверка выканання заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў у каледжах і ліцэях, злачынствы навучэнцаў якіх павысілі ўзровень злачыннасці непаўналетніх у вобласці з пачатку года. Выяўлены парушэнні, якія тычацца фармальнай работы саветаў па прафілактыцы бяздомнасці і правапарушэнняў гэтых устаноў. У шэрагу каледжаў і ліцэяў пасяджэнні саветаў праводзіліся ў тыя дні, калі яго члены фактычна знаходзіліся ў адпачынках, камандзіроўках, адсутнічалі на працы ў перыяд часовай непрацаздольнасці па хваробе. Установы адукацыі не заўсёды належным чынам узаемадзейнічалі з АУС і КДН аб навучэнцах, якія здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, у выніку чаго індывідуальная работа па месцы вучобы з імі не была наогул арганізавана альбо арганізавана несваeчасова. Недахопы мелі месца і пры рабоце з навучэнцамі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шэраг іншых парушэнняў.
Пракурорамі кіраўнікам 10 каледжаў і ліцэяў унесены адпаведныя прадстаўленні,
пракуратурай вобласці ў галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама 23.04.2020 таксама ўнесена прадстаўленне. Па выніках прыняты арганізацыйна-практычныя меры па ліквідацыі парушэнняў, 31 службовая асоба, у тым ліку кіраўнікі устаноў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
За 5 месяцаў 2020 г. падлеткавая злачыннасць знізілася з 63 да 59 злачынстваў (на 6,3%), яе ўдзельная вага склала 2,5% (па рэспубліцы – 2,6%). Таксама знізілася колькасць дзяцей, якія здзейснілі грамадска-небяспечныя дзеянні да ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці – 20 (22).
Органамі пракуратуры вобласці будзе працягнута работа па абароне правоў дзяцей.
Памочнік пракурора вобласці
Ірына Тарасевіч