Крымінальная справа па факце незаконнага здабыцця рыбы, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, накіравана ў суд
Пракуратура Віцебскай вобласці вывучыла і накіравала ў суд Лепельскага раёна для разгляду па сутнасці крымінальную справу ў дачыненні да 32-гадовага жыхара Лепельскага раёна, абвінавачанага ў незаконнай здабычы рыбы, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры.
Мужчыну інкрымінуецца тое, што ён 27 лістапада 2017 г. у забаронены час без належнага на тое дазволу, забароненым спосабам – з выкарыстаннем маламернага судна (драўлянай лодкі), наўмысна, незаконна ўстанавіў на возеры Камень, размешчаным каля аграгарадка Камень Лепельскага раёна, забароненыя сеткавыя прыстасаванні рыбалоўства, пасля чаго, працягваючы свае злачынныя дзеянні, ажыццявіў незаконную здабычу рыбы, а менавіта 11 асобін плоткі і 1 асобіну густэры, тым самым прычыніўшы навакольнаму асяроддзю шкоду на агульную суму 2 576 рублёў, што складае 112 базавых велічынь.
Прыменная раней да абвінавачанага мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах пакінута без змяненняў.
Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Дзмітрый Мяргюрьеў.