Парушэнне правілаў падсуднасці цягне за сабой спыненне вытворчасці па справе

У адпаведнасці з п. 2 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2009 №11 «Аб прымяненні судамі заканадаўства, якое рэгулюе абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры разглядзе скаргаў на неправамерныя дзеянні (бяздзейнасць) дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і службовых асоб» грамадзяне маюць права абскардзіць у суд неправамерныя дзеянні (бяздзейнасць) дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і службовых асоб, якімі ўшчамлены іх правы, акрамя выпадкаў, калі парадак абскарджання такіх дзеянняў (бяздзейнасці) устаноўлены іншымі нормамі Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГПК) альбо калі для вырашэння асобных скаргаў заканадаўствам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншы несудовы парадак абскарджання.

Пры вырашэнні пытання аб падведамасным скаргах суду неабходна высвятляць характар узніклых праваадносін, якімі актамі заканадаўства яны рэгулююцца, ці выкананы парадак абскарджання.

Раённым судом была разгледжана грамадзянская справа па скарзе А. З матэрыялаў справы вынікала, што А. абскардзіў дзеянні ўрача псіхіятра-нарколага і вынікі медыцынскага асведчавання, праведзенага ў рамках адміністрацыйнага працэсу. Ва ўдовлетворении скаргі А. рашэннем суда адмоўлена.

У сілу п. 5 Палажэння аб парадку правядзення асведчавання фізічных асоб на прадмет выяўлення стану алкагольнага ап'янення і (або) стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў службовая асоба, лекар або іншы спецыяліст, якія праводзяць асведчаванне, кіруюцца гэтым Палажэннем, заканадаўствам, якое вызначае парадак вядзення адміністрацыйнага працэсу, і (або) крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.

Згодна з арт. 7.1 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь дзеянні і рашэнні службовай асобы, якая вядзе адміністрацыйны працэс, могуць быць абскарджаны ва ўстаноўленым гэтым кодэксам парадку ўдзельнікамі адміністрацыйнага працэсу.

Суд жа першай

інстанцыяй з парушэннем правілаў падсуднасці разгледжана скарга А. у парадку ГПК. У сувязі з чым судом апеляцыйнай інстанцыі па апеляцыйным пратэсце пракурора рашэнне раённага суда адменена і вытворчасць па справе спынена.

в.а. начальніка аддзела па наглядзе за
адпаведнасцю закону судовых
пастановаў па грамадзянскіх справах
пракуратуры вобласці
А.Г. Сашчэка.