Наша Беларусь
Многім вядомы папулярныя аб'екты культурнай спадчыны, замежныя курорты далёкага і блізкага замежжа. А ці ўсе цудоўныя мясціны мы адкрылі для сябе ў родным краі?
Адно з такіх – рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ельня» – унікальны аб'ект запаведнага фонду Беларусі, размешчаны ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах, які займае плошчу больш за 25 тыс. гектараў.
Гэта найбуйнейшы ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых у Еўропе азёрна-балотны комплекс, які з'яўляецца помнікам далёкай ледніковай эпохі, мае статус водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння, ключавой арніталагічнай і батанічнай тэрыторыі. Тут знаходзіцца звыш 100 азёр, захаваліся рэдкія віды раслін і жывёл (шэраг з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі), а таксама сфарміраваліся буйныя тарфяныя радовішчы. У сезон на балоце збіраюць тоны журавін і брусніц. Падчас міграцыі тут амаль на месяц спыняюцца тысячы журавоў, якія накіроўваюцца на зімоўку ў Афрыку.
Турыстычнай папулярнасці гэтых мясцін спрыяе, у тым ліку, штогадовы фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Каб зручней было любавацца зменлівымі фарбамі балота ў розныя сезоны і надвор'е, атрымліваць асалоду ад птушыных спеваў і адчуць водар балотных траў і хмызнякоў, у «Ельні» добраўпарадкавалі экалагічную сцежку «Азеравкі». Яна сконструявана з драўляных насцілаў, працягваецца на 1,5 км і заканчваецца на краі балотных азёр, адкрываючы надзвычайныя віды. Атрымліваў асалоду ад іх на пачатку лета старшыня прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі пракуратуры Віцебскай вобласці, які пабываў у гэтым незабыўным месцы (ужо не ў першы раз), пераадолеўшы маршрут экасцежкі, удыхаючы на ўсе лёгкія найчысцейшае паветра роднай зямлі.
А вы яшчэ не наведалі адно з лепшых месцаў для здароўя і ўражанняў?
Начальнік аддзела
пракуратуры Віцебскай
вобласці
старшыня прафкама Васіль Пашкоўскі