Знайшоў? Вярні!
Павучальная гісторыя адбылася ў лістападзе 2017 года з работніцай адной з клінінгавых кампаній г.Віцебска.
Ксенія (імя зменена) заўсёды добрасумленна выконвала свае абавязкі па ўборцы пасажырскіх вагонаў.
Час ад часу, прыступіўшы да ўборкі, на адным з пасажырскіх сядзенняў заўважыла мабільны тэлефон і радавалася «як дзіця». Пераканаўшыся, што ў вагоне нікога няма, паклала тэлефон у кішэню і працягнула выкананне сваіх абавязкаў. Пры гэтым Ксенія разумела, што прысвоіўшы сабе знойдзенае, паступае няправільна.
Аб тым, што выявіла і прысвоіла чужы мабільны тэлефон Ксенія нікому не паведаміла, палічыўшы, што раз яна знайшла тэлефон, то ён цяпер належыць ёй. Таксама Ксенія ніякіх мер па вяртанні тэлефона законнаму ўладальніку не прыняла, хоць магла перадаць тэлефон як начальніку цягніка, так і супрацоўнікам міліцыі.
Прыйшоўшы пасля працы дадому, Ксенія распавяла свайму знаёмаму Ягору аб тым, што выявіла страчаны тэлефон, які ў далейшым і перадала Ягору.
Праз тыдзень Ягор уставіў у апарат сваю сім-карту і стаў карыстацца тэлефонам, памылкова мяркуючы, што тэлефон ніхто не шукае.
Як у далейшым высветлілася ўладальніца названага тэлефона Анастасія, на пасажырскім цягніку Мінск-Віцебск вярталася дадому і прыбыўшы на канечную станцыю Віцебск, пры выхадзе з вагона выпадкова ўраніла свой мабільны тэлефон. Аб прапажы заўважыла, толькі падыходзячы да прыпынку грамадскага транспарту, пасля чаго адразу ж вярнулася ў вагон, аднак тэлефона там не выявіла.
Аб тым, што здарылася, напісала заяву ў Віцебскі АУС на транспарце. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі быў знойдзены мабільны тэлефон і новы яго ўладальнік.
Па дадзеным факце ў дачыненні да Ксеніі ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь па прыкметах тайнага выкрадання маёмасці (крадзеж), Ксенія прыцягнута да крымінальнай адказнасці.
Так што, памятайце - прысвоіць знойдзенае не атрымаецца.
Старшы памочнік Віцебскага
транспартнага пракурора
малодшы саветнік юстыцыі Е.А. Казакова