Нашы дзеці!

Пракуратура Віцебскай вобласці ў асобе намесніка пракурора вобласці Каранько Г.А., прафсаюзны камітэт пракуратуры, аб'яднаная арганізацыя органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь АА «Беларускі саюз жанчын» 26 снежня 2017 г. павіншавалі 86 выхаванцаў ДУА «Дзіцячы дом г.Віцебска» з Каляднымі і Навагоднімі святамі.

На добраахвотныя ахвяраванні пракурорскіх работнікаў, сродкі прафкама і саюза жанчын для дзяцей, якія засталіся без бацькоў, набыты падарункі – цацкі, настольныя гульні, канструктары, пазнавальныя віктарыны і развіваючыя гульні, вялікая скрынка мандарынаў. Таксама для дзяцей набыты вялікі падлогавы дыван, які будзе зімой саграваць і ствараць утульнасць для дзяцей.

Незалежна ад свайго ўзросту (ад 3 да 17 гадоў) дзеці былі вельмі рады гэтым падарункам, шчыра спадзеючыся, што галоўнае свята ў іх жыццё прыйдзе ў надыходзячым 2018 годзе, калі яны зноў набудуць бацькоў.

Выхаванцы дзіцячага дома павіншавалі гасцей святочным канцэртам з конкурсамі, танцамі і песнямі. Дзеці ўручылі гасцям падарункі, зробленыя ўласнымі рукамі.

Старэйшы памочнік пракурора вобласці А.В. Волкаў