Нашы дзеці!

Для органаў пракуратуры Віцебскай вобласці, як і для ўсёй краіны, напярэдадні Калядных і Навагодніх святаў стала добрай традыцыяй удзел у рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».

Сёлета на добраахвотныя ахвяраванні пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры вобласці, прафсаюзнага камітэта пракуратуры, аб'яднанай арганізацыі органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь ГА «Беларускі саюз жанчын» пракуратура Віцебскай вобласці павіншавала выхаванцаў УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці» – дзяцей сіроцкіх катэгорый да 3-х гадоў, а таксама ДУА «Дапаможная школа №26 г.Віцебска» – дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

На ранішніку ў ДУА «Дапаможная школа №26 г.Віцебска» дзецям уручаны падарункі ў выглядзе настольных і развіваючых гульняў, а для заняткаў спортам – лыжны інвентар, мячы, наборы для бадмінтона, настольнага тэніса. На свяце ва УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці» маленькім выхаванцам падораны цацкі і іншыя неабходныя для іх рэчы.

У сваю чаргу, дзеці ўстаноў арганізавалі і паказалі гасцям яркія Навагоднія і Калядныя выступленні з танцамі і песнямі.

У раённых цэнтрах пракуроры таксама прынялі актыўны ўдзел. Супрацоўнікі пракуратуры Расонскага раёна наведалі апекунскую сям'ю, павіншавалі са зімовымі святамі дзяцей і падарылі салодкія падарункі.

Памочнік пракурора вобласці па
наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб непаўналетніх і моладзі І.Тарасевіч