Нашы дзеці!

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» па ўжо складзеннай традыцыі пракурор Віцебскай вобласці з прадстаўнікамі аб'яднанай арганізацыі органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь АА «Беларускі саюз жанчын», прафсаюзнага камітэта пракуратуры Віцебскай вобласці наведаў УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці».

Пракурор вобласці Ігар Украінец павіншаваў дзяцей і супрацоўнікаў Дома дзіцяці з надыходзячымі Новым 2022 годам і Калядамі і пажадаў усім навагодніх цудаў і выканання жаданняў.

На сабраныя пракурорскімі работнікамі і выдзеленыя арганізацыямі сродкі дзецям былі ўручаны садавіна, цацкі, неабходныя прадметы адзення і абутку, а таксама развіццёвае абсталяванне.

Малышы таксама прынялі ўдзел у віншаванні гасцей, падрыхтаваўшы канцэрт з песнямі і танцамі.

Прысутныя сябры-чараўнікі, як іх называюць супрацоўнікі Дома дзіцяці, ад праведзенага свята атрымалі незабыўныя эмоцыі і ўражанні.

Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці