Нашы дзеці: на навагодні ранішнік у Сенненскім дзіцячым доме з падарункамі прыехаў Аляксандр Субоцін

"Наши дети": на новогодний утренник в Сенненском детском доме с подарками приехал Александр Субботин

У рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" на навагодні ранішнік у Сенненскім дзіцячым доме з падарункамі прыехаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Віншуючы выхаванцаў, кіраўнік вобласці заўважыў, што, убачыўшы шыкоўна ўпрыгожаную елку, зразумеў, што любімае ўсімі свята зусім хутка:
- Хачу пажадаць вам усяго самага добрага. Няхай у вас будзе мора шчасця і міру!

Аляксандр Субоцін уручыў кіраўніцтву ўстановы сертыфікат на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Дырэктар Сенненскага дзіцячага дома Ганна Броўка падзякавала за пастаянную дапамогу і падтрымку і падарыла Аляксандру Субоціну набор сняжынак, вырабленых у сталярнай майстэрні. На іх нанесены пажаданні рабят кіраўніку вобласці.

У гэты дзень у госці да выхаванцаў з віншаваннямі і падарункамі прыехалі кіраўнікі Сенненскага райвыканкама, Камітэта дзяржаўнага кантролю, ГП "Белэнерга".

У цяперашні час у Сенненскім дзіцячым доме 90 выхаванцаў ад 3 да 17 гадоў, з іх 7 - дзеці-сіроты, 83 - дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

"Віцебскія весці"