Наталля Качанава з рабочым візітам знаходзіцца на Браслаўшчыне

Наталья Кочанова с рабочим визитом находится на Браславщине

Наталля Качанава з рабочым візітам знаходзіцца на Браслаўшчыне

17.07.2026

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава сёння здзяйсняе рабочую паездку ў Браслаўскі раён. У цэнтры ўвагі – развіццё сельскіх тэрыторый, узаемадзеянне органаў улады з насельніцтвам, падрыхтоўка да ўборачнай кампаніі і пытанні патрыятычнага выхавання моладзі.

Рабочая праграма пачынаецца з сумесным пасяджэннем Прэзідыума Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў і Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта, прысвечаным пытанням узаемадзеяння органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні задач жыццезабеспячэння насельніцтва. У пасяджэнні таксама прымае ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.

У ходзе візіту старшыня Савета Рэспублікі таксама наведае Музей сродкаў масавай інфармацыі Браслаўскай гімназіі, дзе пагутарыць з юнымі карэспандэнтамі дзіцячага тэлебачання «ОкаТВ» і адкажа на іх пытанні.

Праграмай прадугледжаны ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да воінскага пахавання № 4046 з удзелам кіраўніцтва вобласці і раёна, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і жыхароў Браслаўшчыны.

Адным з ключавых пунктаў рабочай паездкі стане наведванне СПК «Маяк Браслаўскі». Тут Наталля Качанава азнаёміцца з працай аднаго з вядучых сельгаспрадпрыемстваў раёна, ходам уборачнай кампаніі, гатоўнасцю тэхнікі і зернесушыльных комплексаў, а таксама забяспечанасцю гаспадаркі кадрамі.

Завершыцца візіт сустрэчай з працоўным калектывам прадпрыемства, падчас якой будуць абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу і рэгіёну.

"Віцебскія весці"