Навукова-практычная канферэнцыя асацыяцый калапрактолагаў Беларусі і Расіі прайшла ў ВДМУ

Научно-практическая конференция ассоциаций колопроктологов Беларуси и России прошла в ВГМУ

Навукова-практычная канферэнцыя асацыяцый калапрактолагаў Беларусі і Расіі прайшла ў ВДМУ

09.06.2026

Аб'яднаная навукова-практычная канферэнцыя асацыяцый калапрактолагаў Беларусі і Расіі з міжнародным удзелам «Актуальныя пытанні калапракталогіі» прайшла ў Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэце.

Удзел у мерапрыемстве прынялі вядучыя спецыялісты ў галіне калапракталогіі з Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Англіі, ЗША, Індыі, Узбекістана, Казахстана.

Галоўны ўрач абласнога клінічнага спецыялізаванага цэнтра, галоўны пазаштатны практолаг Міністэрства аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук, прафесар Валерый Дзенісенка падкрэсліў, што канферэнцыя такога маштабу ў Віцебску праводзіцца ўпершыню. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў – актуальныя пытанні сучаснай калапракталогіі: ад складаных выпадкаў свішчу прамой кішкі да крытэрыяў карэктнага накладання кішэчнай стомы. Працавалі секцыі «Жывая хірургія», «Анкапаталогія і запаленчыя захворванні кішэчніка», «Малая практалогія і рэабілітацыя», абмяркоўваліся органа­зберагальныя і лазерныя тэхналогіі ў амбулаторнай практыцы.

– На працягу двух дзён 45 экспертаў сусветнага ўзроўню з розных краін актыўна абменьваліся вопытам, – адзначыў Валерый Дзянісенка. – Мы абмяркоўвалі новыя методыкі, перспектыўныя тэхналогіі, якія прымяняюцца ва ўсім свеце. Магу з упэўненасцю сказаць, што Беларусь не адстае ад вядучых краін. А дзякуючы такім канферэнцыям мы прывозім у рэспубліку самае новае, перадавое. Ідзе рост прафесійны, навуковы, адкрываюцца новыя шляхі вырашэння праблем у той ці іншай вобласці. Усе дакладчыкі прадставілі відэафільмы з дэманстрацыяй сваіх напрацовак. Удзельнікі з далёкага замежжа далучыліся да працы канферэнцыі анлайн.

Арганізатары адзначаюць, што інтэнсіўны абмен вопытам паміж беларускімі і замежнымі калегамі дасць старт новым сумесным даследаванням і методыкам, здольным павысіць якасць жыцця пацыентаў.

"Віцебскія весці"