Навядзенне належнага парадку на сельскагаспадарчых аб'ектах Віцебскай вобласці
У мэтах забеспячэння належнага парадку на сельскагаспадарчых аб'ектах, захаванасці дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення пасяўной кампаніі пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі і начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Грыб выехалі ў Аршанскі і Дубровенскі раёны.
Пры наведванні аднаго з прадпрыемстваў у Аршанскім раёне звернута ўвага на няўхільнае выкананне Правілаў пажарнай бяспекі, у прыватнасці пажарны шчыт, які знаходзіцца на механізаваным двары, не ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння. Акрамя таго, не ў поўным аб'ёме пройдзены тэхагляд сельскагаспадарчай тэхнікі прадпрыемства.
На прадпрыемстве СФГ Смірнова ААТ «Аршанскі КХП» у Дубровенскім раёне выяўлены факты неналежнага захоўвання і ўліку угнаенняў і гаруча-змазачных матэрыялаў, стану пляцоўкі для збору і захоўвання металалому, іншыя парушэнні.
Як следства, пракурор вобласці даў даручэнне кіраўнікам прадпрыемстваў па навядзенні належнага парадку на даручаных сельскагаспадарчых аб'ектах, устанавіў канкрэтныя тэрміны, вынікі ўзяў на асаблівы кантроль.
Кіраўнікі праваахоўных ведамстваў наведалі ААТ «Маяк Высокае» Аршанскага раёна, пры праверцы якога грубых парушэнняў пры захаванні дзяржаўнай уласнасці і стану сельскагаспадарчых аб'ектаў не ўстаноўлена.
Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці