Не гуляй з агнём

У 2018 годзе зарэгістравана 3 выпадкі пажару на аб'ектах Беларускай чыгункі Віцебскага транспартнага рэгіёну.

Так, 22.06.2018 адбылося ўзгаранне жылога дома ў в.Дзятлава Аршанскага раёна. Пажар сіламі Аршанскага ГРАЧС лакалізаваны на працягу 2 гадзін. Пацярпелых у выніку пажару няма.

Аб'ектам пажару з'яўляўся жылы аднакватэрны цагляны дом 1982 года пабудовы, у якім зарэгістравана 2 чалавекі. З наймальнікам заключаны дагавор найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Згодна з актам аб пажары агнём пашкоджаны і знішчаны: дах, сцены дома і маёмасць наймальніка.

Прычынай пажару стала занясенне крыніцы агню неўстаноўленай асобай.

Праведзены камісійны агляд названага жылога дома, падчас якога ўстаноўлена, што жылое памяшканне, у тым ліку сістэма ацяплення, знаходзіцца ў здавальняючым стане. Сістэма электразабеспячэння і асвятлення абясточана ў сувязі з нясплатай за карыстанне.

30.08.2018 адбылося ўзгаранне ў жылым доме, размешчаным у Докшыцкім раёне, в.Круляўшчына. Прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янэння. Шкода прычынена толькі карыстальніку жылога памяшкання (знішчана коўдра). У узбуджэнні крымінальнай справы адмоўлена.

08.12.2018 меў месца пажар у доме, размешчаным у Аршанскім раёне, Забалотскім сельскім савеце, в.Старое Хорабрава. Шкода балансаўтрымальніку не прычынена. 17.12.2018 Аршанскім РАУС па факце пажару вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Мелі месца факты ўзгарання аўтамашын.

Так, 14.11.2018 на 112 км аўтадарогі Чашнікі-Заслонава адбылося ўзгаранне аўтамашыны ЗІЛ-131.

07.12.2018 Чашніцкім РАНС па дадзеным факце вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Прычынай пажару стала парушэнне правіл эксплуатацыі цеплагенеруючых прылад і абсталявання.

У аналізуемым перыядзе супрацоўнікамі пажарных аварыйна-выратавальных поездаў па арт.18.11 КоАП Рэспублікі

Беларусь за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі на чыгуначным транспарце прыцягнута 2 чалавекі.

Намеснік Віцебскага
транспартнага пракурора 
саветнік юстыцыі М.А. Сашчэка