Не патрыёты

Кожны чалавек мае сваю Радзіму – месца, дзе ён нарадзіўся і вырас, краіну, грамадзянінам якой ён з'яўляецца. І хоць Радзіму, як і бацькоў, не выбіраюць, але калі яна грамадзяніна нешта не задавальняе, то грамадзянства можна памяняць, для гэтага заканадаўствам прадугледжана пэўная працэдура.


Аднак ёсць, напэўна, у кожнай краіне асобныя індывіды, якія пражываючы ў адной краіне, карыстаючыся яе дабротамі і патранажам, «працуюць» на іншую краіну, часам недружалюбную.

Ва ўсе часы такіх людзей называлі здраднікамі і жорстка каралі.

У нашай краіне – Рэспубліцы Беларусь – крымінальным заканадаўствам прадугледжаны не малы пералік дзеянняў, вызначаных як злачынствы супраць дзяржавы - 18 складаў злачынстваў.

Вядома, па многіх з іх за перыяд існавання Рэспублікі Беларусь не было фактаў прыцягнення каго-небудзь да крымінальнай адказнасці, напрыклад – за дыверсію, змову з мэтай захопу ўлады і іншыя. Але, на жаль, некаторыя злачынствы, прадугледжаныя главой 32 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Злачынствы супраць дзяржавы» ўсё ж мелі месца, у тым ліку на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

У бягучым годзе ўжо асуджаны да працяглага пазбаўлення волі былы вайсковец за здраду дзяржаве, накіравана ў суд крымінальная справа ў дачыненні да нашага грамадзяніна, які удзельнічаў у ваенных дзеяннях  за мяжой без дазволу Рэспублікі Беларусь.

Такія злачынствы, вядома ж, не маюць масавага характару, нашы грамадзяне паважаюць і цэняць сваю Радзіму, нават калі часам чымсьці незадаволены – свае праблемы можна і трэба вырашаць, не здраджваючы сваёй краіне. Але хочацца, каб  «Злачынствы супраць дзяржавы» заставаліся усяго толькі грозным папярэджаннем у Крымінальным кодэксе, а не рэальнымі фактамі ў нашым жыцці. Таму што мы, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь, -  патрыёты Беларусі, сваёй краіны, а не чужой!

Старшы памочнік пракурора вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб дзяржаўнай бяспецы Уладзімір Белоус