Не падвяргайце сваё жыццё небяспецы

Штодня па чыгунцы праходзіць вялікая колькасць пасажырскіх і грузавых цягнікоў. У цяперашні час на большасці участкаў чыгунак Беларусі ўведзены павышаныя хуткасці руху цягнікоў. Імгненна ў выпадку неабходнасці спыніць рухомы састаў немагчыма, бо яго разліковы тармазны шлях складае ад 800 да 1600 метраў, на гэта затрачваецца да адной хвіліны. Нават калі машыніст лакаматыва ўжывае экстраннае тармажэнне, цягнік з-за сваёй хуткасці і велізарнай масы працягвае рухацца па інерцыі. Таму знаходжанне людзей на чыгуначных пуцях і ў месцах, не ўстаноўленых для іх пераходу, або нечаканае з'яўленне на пуцях у момант праходжання цягніка можа прывесці да няшчаснага выпадку.


Так, у студзені бягучага года непрацуючая жыхарка Аршанскага раёна Д., 1974 г.н., знаходзячыся, да таго ж, у нецвярозым стане на прыпыначным пункце «Сонечны», які размешчаны на чыгуначнай магістралі «Масква-Брэст», спрабавала перайсці чыгунку перад цягніком міжрэгіянальных ліній бізнес-класа «Мінск-Орша» («Штадлер»), які набліжаўся, які рухаўся, як паказала расшыфроўка скораснай стужкі, з хуткасцю каля 120 км/г. Шанцаў застацца ў жывых у яе не было.

У сакавіку 2020 года цягніком рэгіянальных ліній эканомкласа «Лепель-Орша» у раёне в. Камарова смяротна траўміраваны жыхар адной з вёсак Сенненскага раёна С., 1982 г.н., які таксама знаходзіўся на чыгуначных пуцях у стане алкагольнага ап'янення.

Падобныя прыклады, на жаль, неадзінкавыя. Таму заўсёды і ўсім трэба памятаць, што занядбанне астарожнасцю на чыгунцы, якая з'яўляецца зонай павышанай небяспекі, можа абярнуцца цяжкімі наступствамі.

Намеснік Віцебскага
транспартнага

пракурора
старэйшы саветнік юстыцыі П.В. Дзедзюры