Недахопы ў працы з абавязанымі асобамі

Віцебскай транспартнай пракуратурай прааналізавана работа падпарадкаваных прадпрыемстваў па захаванні норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем'ях», эфектыўнасці рэалізацыі заканадаўства па прымусе нядбайных бацькоў да працы ў мэтах узмацнення іх адказнасці за дзяцей.

У адпаведнасці з заканадаўствам кантроль за штодзённай яўкай абавязаных асоб на працу ажыццяўляюць наймальнікі сумесна з органамі ўнутраных спраў і органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

У дзень неяўкi абавязанай асобы на працу наймальнік паведамляе аб гэтым у адпаведны орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і орган унутраных спраў, а таксама ўстанаўлівае прычыны яго неяўкi і прымае меры па забеспячэнні яўкі на працу абавязанай асобы.

У парушэнне названых патрабаванняў аб адсутнасці абавязанай асобы на працоўным месцы аднаго з прадпрыемстваў паведамлена ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага гарвыканкама праз 4 дні, а ў АУС адміністрацыі Першамайскага раёна толькі праз 9 дзён.

Тлумачальныя ад абавязанай асобы аб прычынах дапушчаных прагулаў не запатрабаваны, гутаркі з ім не праводзіліся, да дысцыплінарнай адказнасці ён не прыцягваўся.

Несвоечасовае інфармаванне АУС дазволіла Чыжову Е.Ю. хавацца ад органаў унутраных спраў, пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці, а таксама выплаты расходаў на утрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

За дапушчаныя парушэнні двое работнікаў прадпрыемства па патрабаванні пракурора прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Старэйшы памочнік Віцебскага
транспартнага пракурора
малодшы саветнік юстыцыі Е.А. Казакова