Нафтабаза ў Чашніках прададзена на аўкцыёне

Нафтабаза ў Чашніках прададзена на аўкцыёне

Нафтабаза ў Чашніках прададзена на аўкцыёне

04.05.2026

30 красавіка на электронных таргах, арганізаваных камітэтам, быў прададзены склад нафтапрадуктаў, размешчаны на ўскраіне горада Чашнікі ў вёсцы Варкі.DJI_0930-4.jpg

Пабудаваная ў 1989 годзе нафтабаза да 2025 года выкарыстоўвалася для захоўвання нафтапрадуктаў дзяржаўным прадпрыемствам «Беларуснафта-Віцебскаблнефтапрадукт».

Тэрыторыя базы складае больш за 8 гектар, на якіх размешчаны 13 будынкаў. Для захоўвання нафтапрадуктаў выкарыстоўваецца 20 рэзервуараў агульным аб'ёмам больш за 5000 куб.м. Да тэрыторыі падведзены пад'язныя чыгуначныя шляхі ад размешчанай побач чыгункі. Нафтабаза з лютага месяца тры разы выстаўлялася на аўкцыён з паэтапным зніжэннем цаны. У выніку, са зніжэннем цаны на 80%, за 345660 беларускіх рублёў аб'ект купіла прыватная арганізацыя з Брэсцкай вобласці, якая займаецца вытворчасцю вырабаў з дрэва. Гэты аб'ект стаў самым дарагім з прададзеных камітэтам у гэтым годзе. З пачатку года камітэтам праведзена 43 выніковых аўкцыёна. Гэта дазволіла папоўніць дзяржаўны бюджэт на суму 1,3 мільёна беларускіх рублёў.

На май месяц камітэтам прызначана 74 аўкцыёна па продажы невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці. Для зручнасці ўдзельнікаў аўкцыёна, усе аб'екты выстаўляюцца на продаж з выкарыстаннем электроннай гандлёвай пляцоўкі ў сетцы Інтэрнэт (Беларуская ўніверсальная таварная біржа).

Можна адзначыць, што па выніках працы за першы квартал гэтага года Віцебская вобласць заняла першае месца сярод усіх абласцей краіны па колькасці аб'ектаў уцягнутых у гаспадарчы абарот.