Ня можна забыць

Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Васіль Пашкоўскі наведаў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №10 у г.Віцебску і сумесна з адміністрацыяй установы правёў сустрэчу з асуджанымі.

Пракурор праінфармаваў прысутных аб ходзе расследавання ўзбуджанай Генеральным пракурорам крымінальнай справы па фактах генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

«Атрыманыя звесткі, у тым ліку ад відавочцаў і з архіўных дакументаў, сведчаць аб маштабных злачынствах карнікаў. Знішчэнне населеных пунктаў разам з жыхарамі, здзекі над людзьмі, разруха, голад і смерць – такое нельга забыць», – адзначыў Васіль Пашкоўскі, асобна спыняючыся на канкрэтных фактах, якія сталі вядомымі.

Прадстаўнік нагляднага ведамства, распавядаючы пра трагедыю мінулага, звярнуў увагу на важнасць правільных высноў, здабыцця ўрокаў, недапушчэння перапісвання гісторыі з мэтай скажэння рэальнай рэчаіснасці.

Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці не спыняецца праца па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе і інфармаванні грамадскасці аб яго выніках.

 

Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання В.І.Пашкоўскі