Неабдуманы ўчынак
Так, аднойчы расстаўшыся са сваім сужыцелем, Ганна, 01.06.1988 года нараджэння, раней не асуджаная, накіравалася на аўтавакзал у г. Віцебску, каб збегчы ад сваіх праблем, але набыла новыя. Паблізу крамы «Вояж» яна ўбачыла мужчыну, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, і вырашыла папрасіць у яго цыгарэту, у адказ на яе просьбу мужчына прапанаваў ёй выпіць за кампанію. Дзяўчына аказалася не супраць, тым больш што спяшацца ёй было нямакуды, ды і не чакаў яе ніхто дома. Хлопец даў дзяўчыне грошай на спіртное, а дзяўчына, адстаяўшы ў чарзе і выйшаўшы на вуліцу, убачыла яго спячым на траве. Нядоўга думаючы яна, пачуўшы, як у яго кішэні зазваніў тэлефон, вырашыла дастаць яго з кішэні і забраць сабе. Яна разумела, што здзяйсняе крадзеж, але прага нажывы авалодала ёю. Тэлефон яна ў далейшым прадала свайму знаёмаму, а грашыма распарадзілася на сваё меркаванне.
Прыгаворам суда Чыгуначнага раёна г. Віцебску дзяўчыне прызначана пакаранне па ч.1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь у выглядзе 240 гадзін грамадскіх работ. Шкода, прычыненая злачынствам, дзяўчына пакрыла часткова падчас следства.
Намеснік Віцебскага транспартнага пракурора Міхаіл Сашчэка