Неабдуманы ўчынак

У 2015 годзе раней не судзімы грамадзянін Ф. знайшоў у дакументах нябожчыка бацькі пасведчанне інваліда 2-й групы, якое дае права на бясплатны праезд у чыгуначным транспарце агульнага карыстання ў цягніках гарадскіх ліній. Герой артыкула не доўга думаючы замяніў фотаздымак бацькі на свой, тым самым падробiў пасведчанне.

У сакавіку 2018 г. Ф., знаходзячыся ў цягніку «Алешча – Полацк», вырашыў скарыстацца пасведчаннем, прад'явiўшы яго раз'яздному касіру. Нічога не задаволiўшы касір выдаў «інваліду» праязны білет, а сам Ф., паспяхова рэалiзаваўшы намер, працягнуў паездку.

Толькi праз некалькi дзён Ф. быў затрыманы супрацоўнiкамi органаў унутраных спраў на транспарце за знаходжанне ў грамадскiм месцы ў стане алкагольнага ап'янэння. У ходзе асабiстага ператрусу з кiшэнi Ф. было вынята тое самае пасведчанне i «безграшовы» білет. Выявiўшы неспалучэнне пашпартных даных з данымi, паказанымi ў пасведчаннi, супрацоўнiкi АУСТ выклiкалi следча-аператыўную групу…

У судзе Ф. расказаў, што грошы ў яго заўсёды ёсць на праезд. Ён афiцыйна працуе i атрымлiвае добры заробак. Яму было проста цiкава, цi атрымаецца скарыстацца падробленым пасведчаннем.

Такiм чынам, цiкавасць Ф. прывяла яго да асуджэння па ч.1 арт.380 Крымінальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь за падробку пасведчання i выкарыстанне загадзя падложнага дакумента, i штрафу ў памеры 980 рублёў.

Прыгавор суда набыў законную сiлу.

Памочнiк Вiцебскага
транспартнага пракурора
юрыст 2 класа I.А. Рыжко