Неаднаразовае кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, цягне за сабой крымінальную адказнасць

Прымаючы пад увагу значную колькасць удзельнікаў дарожнага руху, актуальным з'яўляецца пытанне выканання імі Правілаў дарожнага руху.

Асаблівую небяспеку на дарогах уяўляюць асобы, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама тыя, хто не мае права кіравання транспартнымі сродкамі.

У мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху дзяржавай у 2020-2021 гг. прыняты меры па ўнясенні адпаведных змен у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на павышэнне адказнасці дадзенай катэгорыі кіроўцаў за кіраванне транспартнымі сродкамі. Так, Законам ад 26.05.2021 у КК уключаны артыкул 317-2, які ўстанаўлівае адказнасць за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, калі гэта дзеянне здзейснена неаднаразова.

Для мэт гэтага артыкула дзеянне прызнаецца здзейсненым неаднаразова, калі асоба на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання па ч. 2 арт. 18.14 КоАП за кіраванне транспартным сродкам, не маючы права ім кіраваць, зноў здзейсніла такое ж правапарушэнне.

Здзяйсненне гэтага злачынства караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да шасці месяцаў, або арыштам з пазбаўленнем або без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права ім кіраваць і раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае арт. 317-2 КК, цягне за сабой крымінальную адказнасць па частцы 2 названага артыкула, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Указаныя змены ў КК уступілі ў сілу з 19.06.2021.

Старшы пракурор аддзела па наглядзе

за выкананнем заканадаўства і

законнасцю прававых актаў

малодшы саветнік юстыцыі І.В.Крукоўская